Выйшла кніга пра слонімскіх святароў XIX стагоддзя

Вышла книга о слонимских

      Убачыла свет кніга першага прарэктара Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, прафесара Мінскай духоўнай акадэміі доктара гістарычных навук С. П. Странкоўскага «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі праваслаўных прыходаў Слонімскага павета ў XIX – пачатку XX стагоддзя».

      Кніга працягвае серыю выданняў «Свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Беларусі ў XIX – пачатку XX стагоддзя», у якой раней былі выдадзены кнігі, якія датычацца Лідскага, Ашмянскага і Навагрудскага паветаў.

      У новай кнізе прадстаўленыя звесткі аб святарах, дыяканах, псаломшчыках, панамарах, прасвірнях і царкоўных старастах, а таксама аб развіцці сеткі праваслаўных прыходаў Слонімскага павету за перыяд, пачынаючы з Полацкага сабора 1839 года да Першай сусветнай вайны 1914–1918 гадоў. Царквы Быценскага, Дзярэчынскага, Дзятлаўскага, Косаўскага, Слонімскага благачынняў, аб прычтах якіх ідзе гаворка, размяшчаліся на тэрыторыі сучасных Навагрудскай, Гродзенскай, Пінскай і Брэсцкай епархій, расказвае  сайт БПЦ.

      На грунце кліравых ведамасцяў, штатных раскладаў, матэрыялаў з Літоўскіх і Гродзенскіх епархіяльных ведамасцяў адноўленыя імёны і біяграфіі больш за 1 100 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў, агульныя звесткі аб прыхадскіх, прыпісных храмах і капліцах, прыведзены іх старыя фотаздымкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі