Пра арыштаванага беларускага іерэя Багамольнікава заявілі на Генеральнай асамблеі Сусветнай рады цэркваў

Василевич

Падчас прэзентацыі кнігі аб хрысціянскіх перспектывах чалавечай годнасці і правоў чалавека, выдадзенай Сусветнай радай цэркваў, якая адбылася 1 верасня ў межах Генеральнай асамблеі Сусветнай рады цэркваў, мадэратар групы «Хрысціянскае бачанне» беларуска Наталля Васілевіч выступіла з гісторыяй праваслаўнага святара з Мінска Уладзіслава Багамольнікава.

Васілевіч, якая асабіста ведае іерэя Уладзіслава як духоўнага чалавека, тонкага інтэлектуала, прыхільніка міру, справядлівасці, свабоды і правоў чалавека, расказала пра яго хрысціянскае сведчанне падчас палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама пра яго брутальнае затрыманне, арышт на 14 сутак, кампанію цкавання з боку прапаганды, а таксама аб пагрозе крымінальнага пераследу.

Мадэратар «Хрысціянскага бачання», услед прынятай заяве групы, заклікала СРЦ да салідарнасці з іерэем Уладзіславам Багамольнікавым. Тэкст заявы можна прачытаць ТУТ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі