Выйшаў дакументальны фільм пра Салаўкі з музыкай Бутусава

архіпелаг

У Расіі 28 жніўня ў межах 44-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю адбылася прэм’ера новага фільма Сяргея Дзебіжава «Святы Архіпелаг».

Фільм уяўляе сабой апавяданне пра жыццё Спаса-Перамяненскага Салавецкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Кінастужка здымалася на Салаўках на працягу двух гадоў, настаяцель і насельнікі манастыра бралі ў здымках актыўны ўдзел, у кінакарціне ёсць нават рэдкія кадры пострыгу ў манахі, паведамляе сайт БПЦ.

Музыку да фільма напісаў Вячаслаў Бутусаў. Гэта быў першы досвед музыкі ў якасці кінакампазітара. «У асноўным я арыентаваўся на акадэмічную музыку, на духоўную музыку, старажытныя вядомыя кананічныя спевы», — распавёў Вячаслаў Бутусаў. Трэйлер фільма можна ўбачыць ТУТ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі