Затрыманы галава сям’і пратэстантаў

photo_2022-09-04_15-45-50

Яну Габісу 34 гады, ён нарадзіўся ў вёсцы Лойкі Гродзенскага раёна. Мужчына працуе ў гаспадарцы Маларыцкага раёна.

Ян вучыўся ў Ліцэі №1 г. Гродна, а пасля ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Апошнім часам ён жыў у Маларыце і працаваў галоўным аграномам на адной з гаспадарак раёна. Паралельна ён займаецца невялікім уласным сеткавым бізнесам.

У мужчыны ёсць сям’я, двое дзяцей — сямі і чатырох год. Яны пратэстанцкія вернікі.

Яна абвінавачваюць  у тым, што ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога» і пакідаў каментары ў тэлеграм. Ці інкрымінуецца яму нейкі крымінальны артыкул — невядома.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі