У Мінску назвалі стыпендыятаў імя мітрапаліта Філарэта

У Мінску назвалі лаўрэатаў штогадовага конкурсу на прысуджэнне студэнтам і магістрантам духоўных навучальных устаноў БПЦ стыпендыі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

У 2022/2023 навучальным годзе стыпендыі ўдастоіліся студэнт 5 курса Віцебскай духоўнай семінарыі Мікіта Палякоў, студэнт 5 курса МінДС Расціслаў Парфянюк, студэнт 2 курса магістратуры МінДА Аляксей Дзямідаў.

Мэтай уручэння стыпендыі з’яўляецца папулярызацыя памяці мітрапаліта Філарэта, яна прызначаецца студэнтам вочнай формы атрымання адукацыі, якія на момант падачы заяўкі завяршаюць 4 курс бакалаўрыяту МінДС, Віцебскай духоўнай семінарыі або 1 курс магістратуры МінДА, тлумачыць сайт БПЦ.

 

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі