Археолагі заклікаюць ЮНЕСКА абараніць сабор Святой Сафіі Канстанцінопальскай

Сафія

Грэчаскія археолагі заклікалі ЮНЕСКА абараніць сабор Святой Сафіі Канстанцінопальскай, рэлігійны і культурны аб’ект у сучасным Стамбуле, якому ўжо амаль 1500 гадоў, паведамляе сайт Смітсанаўскага інстытута.

Сабор Святой Сафіі, адзін з самых папулярных турыстычных аб’ектаў Турцыі, з 1985 года – аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аднак у апошнія гады будынак візантыйскай эпохі стаў часцей рабіцца ахвярай вандалізма і шкодаў. У адкрытым лісце на ймя Генеральнага дырэкатара ЮНЕСКА Одры Азуле на мінулым тыдні чальцы Асацыяцыі грэцкіх археолагаў папрасілі арганізацыю «рашуча ўмяшацца, каб змяніць бягучую сітуацыю», піша са спасылкай на сусветныя СМІ праваслаўны рэсурс “Седмица.RU”.

У ліпені 2020 года Вярхоўны суд Турцыі пазбавіў Сабор Святой Сафіі статусу музея, дазволіўшы выкарыстоўваць яго ў якасці дзейнай мячэці. У апошнія гады, як сцвярджаюць археолагі, асобы, якія кіруюць гістарычным помнікам, дапусцілі бесперашкодны ўваход у будынак «некантралюемай плыні наведвальнікаў», не прымаючы да ўвагі мастацкую і гістарычную значнасць аб’екта.

«Асманскія драўляныя дзвярныя палотны Імператарскіх варот былі пашкоджаныя, пакрыцці сцен сашкрабаныя і выдаленыя, фантаны і дзверы выкарыстоўваліся для захоўвання абутку, мармуровыя пліты падлогі былі разбураныя», — пішуць археолагі ў лісце. — «Унікальныя візантыйскія мазаікі застаюцца зачыненымі і нябачнымі. Археалагічны нагляд застаўся за межамі помніка».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі