Мітрапаліт Веніямін прыехаў у Добруш на Дзень беларускага пісьменства

Вениамин в Добруше

У Добрушы 3 верасня прайшлі ўрачыстасці ў гонар Дня беларускага пісьменства.

У першай палове дня архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, прадстаўнікі ўлады, калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны вайны і працаўнікі тылу ўсклалі кветкі да брацкіх магіл у мемарыяльным комплексе «Памяць», распавядае  сайт БПЦ.

Увечары на цэнтральнай плошчы горада адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства, на якой прысутнічалі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, афіцыйныя асобы.

«Слова, як і імя Бога, павінна яднаць беларускае грамадства, умацоўваць яго саборную свядомасць. Яно проста не можа служыць іншаму. У сувязі з гэтым нельга абмінуць увагай важнасць абвешчанага ў нашай дзяржаве Года гістарычнай памяці, асноўнае значэнне якога ў тым, каб умацоўваліся духоўныя повязі з продкамі і наступным пакаленням перадавалася ўсё найбольш каштоўнае, што здабыта іх вопытам напрацягу нашай складанай гісторыі», — адзначыў кіраўнік БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі