Папа Францішак «не забываецца на змучаную Украіну»

Пасля агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра, заўважыўшы ўкраінскія сцягі ў руках у пілігрымаў, Папа Францішак сказаў, што ён «не забывае аб змучанай Украіне»:

«Перад усімі сітуацыямі вайны нашага часу я прашу кожнага з вас быць стваральнікамі міру і маліцца аб тым, каб у свеце распаўсюджваліся ідэі і праекты згоды і прымірэння. Сёння мы перажываем сусветную вайну, калі ласка, давайце спынімся! Даверым Дзеве Марыі ахвяр кожнай вайны, асаблівым чынам умілаваны ўкраінскі народ».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі