У Жыровічах прайшлі ўрачыстасці ў гонар экс-настаяцеля манастыра

В Жировчиах прошли

У Жыровічах ва Успенскім саборы праваслаўнага мужчынскага манастыра 6 верасня прайшлі ўрачыстасці з нагоды дня памяці прапачэснапакутніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага. Мітрапаліт Веніямін і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі Боскую літургію.

Па заканчэнні Боскай літургіі духавенства і прыхаджане прайшлі крыжовым шляхам ад Успенскага сабора да Яўленскай царквы Жыровіцкага манастыра, дзе здзейснілі набажэнства з акафістам святому, піша  сайт БПЦ.

Напрыканцы была здзейснена памінальная літыя на магіле першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі