РПЦ прылічыла да ліку святых кранштацкага святара, забітага НКУС

РПЦ причислила

У Маскве 4 верасня Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Боскую літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Збаўцы. За богаслужэннем адбылося ўслаўленне ў ліку святых протаіерэя Міхаіла Саюзава.

Протаіерэй Міхаіл Разанаў і протаіерэй Уладзімір Вараб’ёў вынеслі з алтара абраз святара, які знаходзіўся на пасадзе. Протаіерэй Андрэй Бандарэнка абвясціў пастанову аб уключэнні протаіерэя Міхаіла Саюзава ў пайменны спіс Сабора новапакутнікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, піша сайт БПЦ.

Пры спеве трапара протаіерэй Міхась Разанцаў і протаіерэй Уладзімір Вараб’ёў перадалі абраз святара вызнаўца Міхаіла Саюзава Найсвяцейшаму Патрыярху Кірылу. Абраз быў ускладзены на аналой для пакланення.

Міхаіл Саюзаў нарадзіўся 12 траўня 1869 года ў Ноўгарадскай губерніі ў сям’і святара Ноўгарадскай епархіі. У 1889 годзе Міхаіл Саюзаў скончыў Ноўгарадскую духоўную семінарыю, у 1893 годзе — Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Па хадайніцтве святога праведнага Іаана Кранштацкага Міхаіл быў вызначаны на пасаду псаломшчыка Андрэеўскага сабора Кранштата.

28 красавіка 1895 года быў пасвечаны, у тым жа годзе па прадстаўленні святога Іаана Кранштацкага айцец Міхаіл быў пераведзены на пасаду настаяцеля Аляксандра-Неўскай царквы ў 2-м Кадэцкім корпусе.

У час Першай сусветнай вайны ў Кадэцкім корпусе былі адкрыты лазарэт для параненых воінаў і прытулак для дзяцей параненых і забітых афіцэраў. Дапамогай параненым воінам займалася і жонка айца Міхаіла, якая служыла сястрой міласэрнасці пры адным са шпіталяў Санкт-Пецярбурга.

Рэвалюцыйныя падзеі кастрычніка 1917 года перапынілі служэнне айца Міхаіла ў Аляксандра-Неўскай царкве, паколькі кадэцкі корпус быў зачынены. 30 чэрвеня 1918 года айцец Міхаіл быў пераведзены на вызваленую святарскую вакансію ва Увядзенскай царкве на Петраградскім баку, а 19 ліпеня 1919 года вызначаны настаяцелям Князь-Уладзімірскага сабора.

Протаіерэй Міхаіл Саюзаў быў упершыню арыштаваны праз тыдзень пасля абвяшчэння «Чырвонага тэрору», 13 верасня 1918 года. Праз месяц быў вызвалены. Абвінавачанні яму так і не прад’явілі.

Падчас разгорнутай уладамі кампаніі па адабранні царкоўных каштоўнасцяў 19 красавіка 1922 года ў Князь-Уладзімірскім саборы адбыліся хваляванні. Насуперак заклікам настаяцеля, некаторымі прыхаджанамі канфіскацыі было аказана супрацьдзеянне. 20 мая 1922 года протаіерэй Міхаіл Саюзаў быў арыштаваны.

5 ліпеня 1922 года протаіерэй Міхаіл Саюзаў быў прыгавораны да 3 гадоў турэмнага зняволення строгай ізаляцыі. 19 кастрычніка 1922 года ён памёр у турэмным шпіталі. Пахаваны айцец Міхаіл на Смаленскіх могілках, недалёка ад капліцы святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі