Латвійская Праваслаўная Царква пакідае Маскоўскі Патрыярхат

Рига

Сейм Латвіі 8 верасня зацвердзіў аўтакефалію Латвійскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхата РПЦ.

«Сейм у тэрміновым парадку прыняў папраўкі да закона аб Латвійскай Праваслаўнай Царкве, якія ўстанаўліваюць поўную незалежнасць Латвійскай праваслаўнай царквы з усімі яе епархіямі, прыходамі і ўстановамі ад улады якой-небудзь царквы за межамі Латвіі (аўтакефальную царкву)», паведаміла РИА «Новости».

У РПЦ гэты крок назвалі  «вар’яцтвам» і заявілі, што царкоўную незалежнасць або аўтакефалію Латвійскай Праваслаўнай Царкве можа даць толькі Руская Праваслаўная Царква, якая з’яўляецца для яе «Царквой-маці».

Раней прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс унёс на разгляд у Сейм папраўкі да закона аб Латвійскай Праваслаўнай Царкве (ЛПЦ), якія прадугледжваюць яе аўтакефальны статус.

«Калі закон уступіць у сілу, будзе выключаны любы ўплыў ці ўлада Маскоўскага патрыярхата над нашай праваслаўнай царквой. Адмова ад любых сувязяў з Маскоўскім патрыярхам — гэта істотнае пытанне для нашых праваслаўных, усяго латвійскага грамадства і нацыянальнай бяспекі. Латвійская дзяржава прызнае, што Латвійская Праваслаўная Царква з’яўляецца цалкам самастойнай і незалежнай (аўтакефальнай) царквой», — сказаў Левітс.

Дагэтуль ЛПЦ мела статус самакіравальнай царквы ў складзе Маскоўскага патрыярхата. У 2022 годзе мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр (Кудрашоў) асудзіў ваенную аперацыю Расіі ва Украіне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі