Клірык з Салігорска напісаў новы царкоўны твор для харавога выканання

Іерэй Дзімітрый Новікаў, настаяцель храма свяціцеля Міколы Цудатворца ў Салігорску, напісаў чарговы аўтарскі твор «Псалмаспевы» для змешанага хору. Запіс спеваў быў зроблены прафесійным маскоўскім ансамблем «VitaDares».

Аўтарскія творы святар размяшчае на сваім YouTube-канале. Раней айцец Дзмітрый напісаў вершы і музыку на песню «Прытча», а таксама музыку для богаслужэбнага гімна «Свеце Ціхі».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі