Два святары пакінулі кляштар у Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах у знак пратэсту

У Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах пачаліся рэпрэсіі супраць праяваў у ім беларускасці і паасобных праваслаўных святароў, што паважаюць родную культуру як святасць нароўні з рэлігіяй, піша czasopis.pl.

За „навядзенне парадку” ўзялася там ігумення Гаўрыіла (Марыя Глухава родам з Саратава). Яна як настаяцель жаночага Прачысценскага манастыра ў Гродне выдала загад знішчыць багаслоўска-літаратурна-мастацкія лісткі „Жыровіцкая абіцель”, якія рэдагуе манах-паэт Зьніч (Алег Бембель). Друкаваныя накладам ад 50 да 100 тысяч асобнікаў раздаваліся вернікам. Два маладыя святары ў пратэсце пакінулі жыровіцкі манастыр.

Ігумення Гаўрыіла даўно вядомая сваёй антыбеларускай дзейнасцю і ксенафобіяй. На адным з форумаў абразіла беларускі народ. Беларусаў назвала „сектантамі” і „толпой безумцаў”, „стадом”. У верасні 2020 г., калі працягваліся пратэсты пасля сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў, выступіла яна на праўладным жаночым сходзе „За Беларусь”. Удзельнікаў пратэстаў са сцэны назвала „вар’ятамі”, „раз’юшаным статкам” і зганьбіла беларускія гістарычныя нацыянальныя сімвалы. Два месяцы пазней наведала яна сілавікоў у Гродне, якія разганялі пратэсты і пачаставала іх тортам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі