Епіскап Вараненка пагаварыў у Мінгарвыканкаме аб пазбаўленні царквы «Новае Жыццё» памяшкання

306093646_409373564555209_8648225562483368032_n

Па ініцыятыве епіскапа беларускіх поўнаевангельскіх цэркваў Леаніда Вараненкі адбылася яго сустрэча з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Арцёмам Цуранам.

Нагодай сустрэчы паслужыў ліст з Мінгарвыканкаму на адрас «Новага Жыцця», у якім гарадскія ўлады папярэджвалі царкву аб магчымай ліквідацыі, калі такое папярэджанне будзе накіраванае зноў.

Па словах епіскапа, сустрэча доўжылася каля гадзіны і была няпростай. Леанід Вараненка закрануў многія набалелыя пытанні. Напрыклад, што добрага могуць зрабіць улады для царквы з 30-гадовым стажам? Як «Новае Жыццё» апынулася ў такім становішчы, што правы царквы парушаны і што горад можа прапанаваць узамен забранага царкоўнага будынка? Як царкве працягваць сваю добрую місію, не маючы свайго будынка і знаходзячыся ў сціслым становішчы? Які мінімум і максімум могуць зрабіць гарадскія ўлады ў вырашэнні гэтага пытання?

Прадстаўнік Мінгарвыканкаму адказаў, што царква сама павінна шукаць дыялогу з уладамі. Леанід Вараненка растлумачыў, што прадстаўнікі «Новага Жыцця» доўгія гады шукалі такога дыялогу, але замест гэтага сутыкаліся з нежаданнем вырашыць іх пытанне, больш за тое, працяглае супрацьстаянне царквы скончыліся прымусовым высяленнем вернікаў са свайго будынка. Прычынай адсутнасці дыялогу з’яўляецца страта даверу.

Напрыканцы сустрэчы Арцём Цуран падзякаваў епіскапу за ініцыятыву, праяўленую для гэтай сустрэчы, расказвае тэлеграм-канал царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі