У Ракаве протаіерэй Лепін адрэстаўрыраваў капліцу. Патрэбна матэрыяльная падтрымка

Лепін1

У Ракаве на Перамяненскім праваслаўным прыходзе 12 верасня асвяцілі адрэстаўрыраваную па ініцыятыве настаяцеля храма а. Сергія Лепіна старажытную капліцу, збудаваную над святой крыніцай.

«Запусцілі ваду ў купель ад цудатворнай крыніцы, што побач з Крыжаўзвіжанскай капліцай на месцы з’яўлення Ракаўскага абраза Божай Маці. Слава Табе, Божа, «бо ў Цябе крыніца жыцця; у святле Тваім мы бачым святло», — распавядае пра радасную падзею святар у сваім  акаўнце ў Facebook.

Адначасова протаіерэй Лепін просіць аб матэрыяльнай падтрымцы: «Сябры, мы паціху пачынаем спрабаваць увесці ў эксплуатацыю ўсё, што панабудавалі. Патрэбна купка грошай на дакументацыю. Вось прама зараз неабходна тэрмінова дабраць 650 рублёў на нейкае абследаванне нейкіх там канструкцый. Аб тым, што трэба будзе потым, падумаем потым. Пліз Хэлп».

Рэквізіты прыхода:

рахунак № BY39AKBB30150605060366000000 у ЦБП № 605 ААТ «ААБ Беларусбанк» БІК AKBBBY2X, УНП 600033031

карта «ААБ Беларусбанк»: 4601220411815540 да 07\24.

карта Белкарт-Мір: 9112398010356487 да 09\25

АРІП 3001909330006929/6487

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі