У Гомелі з’явіліся вуліца мітрапаліта Філарэта і сквер архіепіскапа Арыстарха

В Гомеле уліца

У Гомелі прынялі рашэнне аб перайменаванні часткі вуліцы Крапоткіна ў вуліцу Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). А зялёная зона паміж вуліцамі Білецкага і Баўмана насупраць адміністрацыі Цэнтральнага раёна будзе называцца скверам імя архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча).

Праект рашэння Гомельскага гарсавета «Аб прысваенні найменняў (перайменаванняў) састаўным часткам горада Гомеля» прадставіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкама Павел Млынарчык. Ён нагадаў, што ўнесеныя прапановы прайшлі грамадскае абмеркаванне і знайшлі падтрымку ў насельніцтва.

Раней пытанне аб увекавечанні памяці гэтых выдатных духоўных дзеячаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне і развіццё беларускага грамадства і прысвяцілі сваё служэнне нашай Айчыне, было разгледжана Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы, піша  сайт БПЦ.

Вядомыя архіпастыры сваім служэннем на беларускай зямлі ўнеслі выключны асабісты ўклад у справу адраджэння царкоўнага жыцця.

23 красавіка 2022 года споўнілася 10 гадоў з дня смерці Высокапраасвяшчэннейшага Арыстарха (Станкевіча), архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага. За 22 гады яго архірэйскага служэння ў епархіі было адноўлена і пабудавана 134 храмы, адроджана манаскае жыццё ў чатырох манастырах, праслаўленыя два святыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі