Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы

photo_2022-09-19_11-56-51

Восень – асаблівы і натхняльны час, калі хочацца планаваць і ствараць штосьці новае. А таксама час, калі з друку пачынаюць выходзіць свежыя календары на новы год. Прапануем вам традыцыйны для многіх сем’яў “Каляндар каталіцкіх традыцый”.

Каляндар на 2023 год прысвечаны каталіцкім святым. У ім вы знойдзеце выявы святых, сфатаграфаваныя ў розных касцёлах Беларусі, і кароткія апісанні іх жыцця, а таксама некалькі вядомых беларускіх абразоў Маці Божай.

Каляндарная сетка ўключае ў сябе: усе каталіцкія святы і ўрачыстасці на 2023 год, асноўныя праваслаўныя і дзяржаўныя святы, спасылкі на літургічныя чытанні з Евангелля на кожны дзень, апісанне каталіцкіх традыцый на кожны месяц.

Памер календара: 24,5х24,5 см, папера глянцавая, вокладка з глянцавым ламінатам. Каляндар можна падвесіць.

Шукайце каляндар ТУТ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі