“Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год

Мітрапаліт Белгарадскі і Старааскольскі Іаан (Папоў), выступаючы на ​​адкрыцці выставы “Анёл Святога Белагор’я”, заклікаў вернікаў не шукаць вінаватых у падзеях, якія адбываюцца, і не раз’яднацца, паколькі гэта прывядзе да грамадзянскай вайны ў краіне. Пры гэтым ён правёў паралелі з 1917 годам, калі ўпала Расійская імперыя.

“Нам сёння важна не раз’яднацца, не шукаць вінаватых, інакш у гэтым пошуку мы дойдзем да грамадзянскай вайны, як гэта здарылася ў 1917 годзе, у час Першай сусветнай”, — сказаў мітрапаліт.

Таксама ён заклікаў усіх тых палітыкаў, якія “валодаюць розумамі людзей”, не хлусіць людзям, паколькі, паводле яго слоў, “стаміліся ўсе перш за ўсё ад хлусні”. Мітрапаліт таксама прызнаў, што супраць Расіі зараз увесь свет, акрамя некалькіх «тамтамаў» у Афрыцы.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі