Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка

photo_2022-09-20_11-43-50
Паводле інфармацыі канала @new_life_by сёння ў Фрунзенскім РАУС г. Мінска быў затрыманы пастар царквы “Новае жыццё” Вячаслаў Ганчарэнка.

На 9.30 ён быў запрошаны ў аддзел міліцыі, дзе яго і затрымалі. У 14.00 пастара будуць судзіць. Папярэдняя прычына: правядзенне нядзельнага сходу 18.09.2022.

Царква “Новае жыццё” просіць малітоўнай падтрымкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі