Музыка онлайн. Беларускі хрысціянскі хіт-1

belhit
Вокладка першага альбома

На гэтай старонцы можна паслухаць песні са зборніка  “Беларускі хрысціянскі хіт-1”.

Гэта першы альбом серыі. У ім 21 твор, абраны з дапамогай 10 фокус-групп з 50 кампазіцый, прайшоўшых папярэдні адбор.

Сярод аўтараў і выканаўцаў “Беларускага хрысціянскага хіта-1”  – Алеся Унукоўская, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Інэса Леаданская, Вадзім Яткоўскі, гурты “Армагедон”, “Два”, “Небасхіл”, “Псальмяры”, “Сонца праўды”, “Сябры”, “Тэзаўрус”, групы праслаўлення і вакальныя калектывы цэркваў. Сярод аўтараў тэкстаў – Арсеньева, Купала, Барадулін.

Прыемнага праслухоўвання!

Партал КРЫНІЦА.INFO прадстаўляе магчымасць сваім наведвальнікам пазнаёміцца  з музычным і песенным багаццем беларускага хрысціянства.

Мноства праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх аўтараў  штодня папаўняюць музычную скарбонку вершаў і мелодый, на якія натхняе сам Бог, і шчодра дзеляцца імі са сваімі слухачамі, такімі ж вернікамі, як і яны самі, і з тымі, хто толькі яшчэ імкнецца да Бога альбо проста цікавіцца хрысціянскай культурай Беларусі.

У аўдыётэцы партала КРЫНІЦА.INFO размешчаны 7 альбомаў серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Рэдакцыя гатова размясціць творы хрысціянскіх аўтараў і калектываў.

Мы працуем над тым, каб вам было зручней карыстацца аўдыётэкай, таму вы можаце пакінуць свае каментары і водгукі  ўнізе старонкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі