Музыка онлайн. Беларускі хрысціянскі хіт-3

Вокладка велікоднага альбома
Вокладка велікоднага альбома

На гэтай старонцы можна паслухаць песні са зборніка «Беларускі хрысціянскі хіт-3″.

Трэці альбом серыі прысвечаны Раству Хрыстову.  Нараджэнню збавіцеля радуюцца Алеся Унукоўская, Ганна і Галіна Багдановічы, Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Ганна Брадоўская і іншыя, гурты “Тэзаўрус”, “Радасць”, “Еднасць”, Магніфікат”, музычныя і вакальныя калектывы цэркваў.

Прыемнага праслухоўвання! Чакаем вашых водгукаў!

Партал КРЫНІЦА.INFO прадстаўляе магчымасць сваім наведвальнікам пазнаёміцца  з музычным і песенным багаццем беларускага хрысціянства.

Мноства праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх аўтараў  штодня папаўняюць музычную скарбонку вершаў і мелодый, на якія натхняе сам Бог, і шчодра дзеляцца імі са сваімі слухачамі, такімі ж вернікамі, як і яны самі, і з тымі, хто толькі яшчэ імкнецца да Бога альбо проста цікавіцца хрысціянскай культурай Беларусі.

У аўдыётэцы КРЫНІЦЫ размешчаны 7 альбомаў серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Рэдакцыя гатова размясціць творы хрысціянскіх аўтараў і калектываў.

Мы працуем над тым, каб вам было зручней карыстацца аўдыётэкай, таму вы можаце пакінуць свае каментары і водгукі  ўнізе старонкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі