Музыка онлайн. Беларускі хрысціянскі хіт-5

BelChristHit5
Вокладка бардаўскага зборніка

На гэтай старонцы можна паслухаць кампазіцыі, што ўвайшлі ў зборнік  “Беларускі хрысціянскі хіт-5”.

Дыск складаюць песні, напісаныя і выкананыя беларускімі хрысціянскімі бардамі, сярод якіх Таццяна Беланогая, Андрэй Мельнікаў, Алеся Унукоўская, Эдуард Акулін, Кася Камоцкая, Інэса Леаданская, Алесь Камоцкі і іншыя.

Духоўны гімн Беларусі “Магутны Божа” на пачатку альбома выконваюць удзельнікі праекта “Я нарадзіўся тут”, малітву “Ойча Наша” у аўтарскім вершаваным выкладанні чытае народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

 

Партал КРЫНІЦА.INFO прадстаўляе магчымасць сваім наведвальнікам пазнаёміцца  з музычным і песенным багаццем беларускага хрысціянства.

Мноства праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх аўтараў  штодня папаўняюць музычную скарбонку вершаў і мелодый, на якія натхняе сам Бог, і шчодра дзеляцца імі са сваімі слухачамі, такімі ж вернікамі, як і яны самі, і з тымі, хто толькі яшчэ імкнецца да Бога альбо проста цікавіцца хрысціянскай культурай Беларусі.

У аўдыётэцы КРЫНІЦЫ размешчаны 7 альбомаў серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Рэдакцыя гатова размясціць творы хрысціянскіх аўтараў і калектываў.

Мы працуем над тым, каб вам было зручней карыстацца аўдыётэкай, таму вы можаце пакінуць свае каментары і водгукі  ўнізе старонкі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі