Музыка онлайн. Беларускі хрысціянскі хіт-6

BelChristHit6
Альбом пілігрымскіх хітоў

На гэтай старонцы можна паслухаць кампазіцыі, што ўвайшлі ў зборнік  “Беларускі хрысціянскі хіт-6”.

Дыск складаюць лепшыя песні, якія беларускія хрысціяне спяваюць і слухаюць падчас пілігрымак. Гэтыя песні, як ніякія іншыя, падбадзёрваюць і не даюць сядзець на месцы, заклікаюць станавіцца паслядоўнікамі Хрыста, не зважаючы на цяжкасці шляху.

Жадаем прыемнага праслухоўвання! Дзяліцеся з намі і з вашымі сябрамі сваімі ўражаннямі!

Партал КРЫНІЦА.INFO прадстаўляе магчымасць сваім наведвальнікам пазнаёміцца  з музычным і песенным багаццем беларускага хрысціянства.

Мноства праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх аўтараў  штодня папаўняюць музычную скарбонку вершаў і мелодый, на якія натхняе сам Бог, і шчодра дзеляцца імі са сваімі слухачамі, такімі ж вернікамі, як і яны самі, і з тымі, хто толькі яшчэ імкнецца да Бога альбо проста цікавіцца хрысціянскай культурай Беларусі.

У аўдыётэцы КРЫНІЦЫ размешчаны 7 альбомаў серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Рэдакцыя гатова размясціць творы хрысціянскіх аўтараў і калектываў.

Мы працуем над тым, каб вам было зручней карыстацца аўдыётэкай, таму вы можаце пакінуць свае каментары і водгукі  ўнізе старонкі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі