Музыка онлайн. Беларускі хрысціянскі хіт-7

BelChristHit7“Люблю Беларусь” – сёмы дыск серыі “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Тут сабраныя найлепшыя хрысціянскія спевы, прысвечаныя Беларусі. Знакамітыя хіты – такія, як “Беларусь” Яткоўскага, “Беларуская песьня” Вайцюшкевіча на словы Караткевіча або “Бог. Радзіма. Воля.” Вінсэнта – чаргуюцца з адкрыццямі “Малітвы за Беларусь” Юлі Фраловай або “Мы разам” царквы “Ян Прадвеснік”.

Канцэрт-прэзентацыя “Люблю Беларусь” адбылася на Раство 27 снежня 2014 года ў Менску. У канцэрце ўдзельнічалі гурт “Laudans”, Андрэй Мельнікаў і Маргарыта Тарасава.

Серыя “Беларускі Хрысціянскі Хіт” была  заснавана ў 2008 годзе. Спярша былі “Хрысціянскія гімны” (2008), “Хіты праслаўлення” (2009), зборнік калядных хітоў “Хрыстос нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос” (2010), складанкі “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010) і “Беларускі пілігрымскі хіт” (2014).

Канцэпцыя серыі простая: найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесіяў па-беларуску. Кожны дыск пачынаецца беларускім духоўным гімнам “Магутны Божа” у розных выкананнях, большасць заканчваецца спеўнай малітвай “Ойча наш”. Для кожнага зборніка папярэдне набіраецца 30-40 кампазіцыяў, з якіх фокус-групы (супольнасці вернікаў па 7-10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіраюць 20 найбольш моцных.

У “Беларускім Хрысціянскім Хіце” удзельнічаюць Алеся Ўнукоўская і “Тэзаўрус”, “Небасхіл” і “Laudans”, Інэса Леаданская і Андрусь Мельнікаў, “Псальмяры” і “DVA”, Ганна і Ядвіга Багдановічы, а таксама шмат іншых выканаўцаў.

Прыемнага праслухоўвання! Чакаем вашых водгукаў!

Партал КРЫНІЦА.INFO дорыць вам магчымасць пазнаёміцца з музычным багаццем беларускага хрысціянства.

Многія праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія аўтары штодня папаўняюць музычную скарбонку вершамі і мелодыямі, на якія іх натхняе сам Бог, і шчодра дзеляцца імі са сваімі слухачамі, такімі ж вернікамі, як і яны самі, і з тымі, хто толькі яшчэ імкнецца да Бога альбо проста цікавіцца хрысціянскай культурай Беларусі.

У аўдыётэцы КРЫНІЦЫ размешчаны 7 альбомаў серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Рэдакцыя гатова размясціць творы хрысціянскіх аўтараў і калектываў.

Мы працуем над тым, каб вам было зручней карыстацца аўдыётэкай, таму вы можаце пакінуць свае каментары і водгукі  ўнізе старонкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі