Блогі > Кастусь Шыталь

Хрыстос уваскрос!

27 сакавіка 2016

Гэтыя словы гучаць нештодзённа ў гэтым свеце. У свеце, дзе шалее зло. Дзе чалавек забівае чалавека, і народ ідзе вайной на народ. Дзе чалавек крыўдзіць чалавека, дзе мужы з жонкамі ...

Публікую скан кнігі «Жыцьцё сьвятога Вацлава»

14 сакавіка 2016

Публікую скан кнігі "Жыцьцё сьвятога Вацлава", надрукаванай у Празе ў 1929 годзе па-беларуску лацінкавай графікай. Святы Вацлаў жыў у Х стагоддзі, быў адным з першых чэшскіх князёў, моцным прыхільнікам Хрысціянства. Ён ...

Касцёл Сэрца Езуса ў мястэчку Крулеўшчына на Глыбоччыне

08 сакавіка 2016

У міжваенны перыяд у Крулеўшчыне асела шмат сем'яў чыгуначнікаў, пераважна палякаў і каталікоў. На сродкі PKP (Польскіх Дзяржаўных Чыгунак) і ахвярадаўцаў быў збудаваны драўляны касцёл. Касцёл асвяціў 4 кастрычніка 1931 года ...

Для тых, хто цікавіцца гісторыяй Касцёла

01 сакавіка 2016

Для тых, хто цікавіцца гісторыяй Касцёла і гісторыяй Усходніх Земляў Польшчы ў міжваенны перыяд. Бібліятэка Ягелонскага Універсітэта выклала ў Сеціва сканы часопіса "Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie". "Wiadomości..." - гэта быў часопіс для ...

Багацце і ўплыў габрэяў не давалі спакою частцы грамадства

16 лютага 2016

Пад канец 1930-х багацце і ўплыў прадпрымальнікаў-габрэяў не давалі спакою пэўнай частцы польскага грамадства. Змаганне з габрэямі вялося рознымі спосабамі. У многіх месцах улады лабіявалі інтарэсы прадпрымальнікаў-хрысціянаў. Былі спробы байкоту габрэйскіх ...

Спадар Гуляка і рахунак сумлення

02 лютага 2016

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы святароў, заявіў (сумна)вядомы чыноўнік Леанід Гуляка. Гэты закід смеху варты. Гуляка гэта ведае, і робіць свае заявы дзеля псіхалагічнага ціску на біскупаў. ...

Дазвольце Богу знайсці сябе

27 снежня 2015

На Божае Нараджэнне я паехаў у Менск. Апошнія гады я святкую Раство ў сталіцы, дзе многа сяброў, дзе ёсць да каго прыйсці ў госці, дзе не будзе бракаваць сяброўскай цеплыні. Настрой ...

Разгромная кінарэцэнзія ад “Беларускай Крыніцы”

21 кастрычніка 2015

На старонках газеты “Беларуская Крыніца” перыядычна з’яўляліся допісы з загалоўкамі “Гутарка дзядзькі Гаўрылы” або “Гутарка дзядзькі Сцяпана”. Гэта былі каментары на злабадзённыя тэмы палітычнага і грамадскага жыцця, напісаныя мовай простага ...

Беларуская салідарнасць

13 кастрычніка 2015

З пачуццём замілавання чытаю ў старых газетах пра гісторыі, калі беларусы ў правінцыі нешта рабілі са сваёй ахвоты для беларускай справы. Часта то невялікія ўчынкі, але з такіх ствараецца нацыя. "Падтрыманьне ...

Старонкі:«123456»