Крыж – гэта лек для чалавека

«Я ж не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа нашага Пана Езуса Хрыста, праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету.» (Гал 6:14).

Крыж – гэта лек для чалавека, які тоне ў хваробе бессэнсоўнай жыццёвай мітусні. Ці ж не дае нам Бог паратунак у выглядзе крыжа тады, калі мы дабравольна адмаўляемся прыняць дар супакою.

Хрыстос пасылае сваіх вучняў у свет і дае ім наказ: несці у свет супакой: «У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому!» Хрыстос здзейсняе абяцанні дадзеныя народу абранаму: «Вось Я скірую да яго спакой, як раку…» (Ісайя 66:12).

Кожны хто хоча прыняць дар Божага спакою, можа яго прыняць, проста так, без усялякіх умоваў, задарма. Той, хто ў сілу сваёй сапсаванасці натуры не можа прыняць, бо не ўмее прымаць дармовыя падарункі, можа спачатку прыняць крыж і лучачыся з Крыжом Хрыстовым стане «новым стварэннем», якому ўласцівая здольнасць прымаць Божыя дары ў паўнаце.

Крыж вылечвае ад безсэнсоўнасці, і з’яўляецца шляхам да спакою.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Барок

Каталіцкі святар, пробашч у Расонах




Блогі