7 прынцыпаў шчаслівай сям’і
15 траўня — Міжнародны дзень сям’і. З гэтай нагоды:
7 ПРЫНЦЫПАЎ ШЧАСЛІВАЙ СЯМ’І
Кожны чалавек створаны Госпадам непаўторным. Таксама сем’і непадобныя адна на другую. Аднак ёсць некаторыя прынцыпы, якія робяць сям’ю шчасліваю.
1. Вера ў Госпада
Сям’я – гэта Божае ўстанаўленне, таму без Бога немагчыма пабудаваць шчаслівую сям’ю.
Калі не Госпад збудуе дом, дарэмны старанні будаўнікоў (Псальм 126:1).
Шукайце перш Валадарства Божага і праведнасці яго, а ўсё астатняе дадасцца вам (Евангелле паводле Мацвея 6:33).
2. Запавет
Кожная сям’я будуецца на запавеце – гэта значыць абяцанні мужчыны і жанчыны разам пражыць жыццё. Гэтае абяцанне даецца перад абліччам Госпада, Які дае сілы выканаць яго.
Таму пакіне чалавек бацьку і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй (Быццё 2:24).
Бо Госпад сведка паміж табою і жонкаю маладосці тваёй (Малахія 2:14).
3. Любоў
Шчаслівая сям’я – гэта сям’я, дзе муж і жонка любяць адно аднаго. Любоў – гэта не толькі эмоцыі, але рашэнне падтрымліваць любімага чалавека, быць разам з ім.
Мужы, любеце жонак вашых. (Пасланне да Эфэсцаў 5:25).
І вы, жонкі, пакарайцеся мужам вашым. (Першае Пасланне Пятра 3:1).
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца, не амбітная, не шукае свайго, не злуецца, не думае благога, не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе, усё пераносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць. Любоў ніколі не знікае. (Першае Пасланне да Карынцянаў 13:4-8).
4. Прабачэнне
Ніякія адносіны ў сям’і не будуць трывалымі без узаемнага прабачэння. Прабачаць – гэта значыць таксама прызнаваць свае памылкі і першаму імкнуцца да прымірэння.
Калі вы даруеце людзям правіны іхнія, то і вам даруе Айцец ваш, Які ў небе. (Евангелле паводле Мацвея 6:14)
Гневаючыся, не грашыце, сонца няхай не заходзіць у гневе вашым (Пасланне да Эфесцаў 4:26)
5. Адказнасць
Калі ў сям’і муж і жонка не ігнаруюць адно аднаго, а дапамагаюць і падтрымліваюць сужонка, такая сям’я сапраўды будзе шчаслівай.
Насеце цяжары адзін аднаго (Пасланне да Галатаў 6:2).
6. Вернасць
Жонка павінна мець пэўнасць, што муж заўсёды будзе з ёю, не здрадзіць ёй. Таксама муж патрабуе мець моцную падтрымку з боку жонкі, упэўненасць у сваёй “другой палове”.
Не блудзі (Выхад 20:14).
Што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае (Евангелле паводле Марка 10:9).
Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны (Евангелле паводле Лукі 16:10).
7. Дзеці
Найважнейшая задача сям’і – быць месцам, дзе нараджаюцца дзеці і дзе яны выхоўваюцца да паўнацэннага жыцця. Дзеці давераныя Госпадам бацькам, каб яны выхавалі іх у веры ў Бога і дапамаглі адкрыць і рэалізаваць увесь патэнцыял, закладзены Творцам.
Вось ад Госпада дар – гэта дзеці (Псальм 126:3).
I вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у вучэнні і напамінанні Госпадавым (Пасланне да Эфесцаў 6:4).
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)