9 мая… у гэты дзень хочацца цішыні
9 мая… у гэты дзень хочацца цішыні.
І зусім няма жадання чуць аніякіх пафасных прамоваў пра перамогу, асабліва тады, калі ведаеш , што праўда пра вайну дагэтуль утоеная ў закрытых архівах. Ведаеш, што за парадамі і салютамі хаваюцца злачынствы камуністычнага рэжыму, якія ніяк не былі меншымі за злачынствы нацызму. І паміж гэтымі злачыннымі рэжымамі сапраўды можна ставіць знак роўнасці. Хто сумняваецца, няхай прыгадае сумесны парад вайсковай славы Вермахта і Чырвонай Арміі ў Брэсце ў 1939 годзе, калі Германія і СССР вайну толькі распачыналі і рабілі гэта разам.
Безумоўна, ў сённяшні дзень немагчыма не дзякаваць нашым продкам за перамогу над фашызмам і асуджэнне нацызму ў Нюнбергскім працэсе, як і немагчыма перастаць мроіць аб тым, каб сучаснікамі ў рэшце рэшт быў асуджаны Сталінскі рэжым, зло камуністычнай ідэалогіі.
Хочацца цішыні і мірнага неба.
А мір немагчымы без справядлівасці і праўды. Хочацца, каб з нашай пакутніцкай зямлі, яе дзеці не ўцякалі ў суседнія краіны толькі таму, што яны не вераць у тое, што павелічэнне дабрабыту народа прамапрапарцыянальна залежна ад павелічэння працягласці ўшанаваных „ліній Сталіна”. Не вераць у нашу дзяржаўную ідэалогію, якая збудаваная на ўтойванні гістарычнай праўды ў замкнёных і, напэўна, ужо знішчаных архівах.
Так, хочацца дзякаваць Богу, што 74 гады таму назад закончыўся мілітарны канфлікт.
Аднак, неменш хочацца прасіць Бога, каб даў магчымасць дажыць да спынення канфлікту светапоглядавага, калі ўсе сучаснікі, узгадваючы жах вайны, будуць маліць Нябёсы „каб больш ніколі”. І вось, калі больш ніхто не скажа: „можам паўтарыць”, надыйдзе дзень сапраўднай Перамогі. Перамогі чалавецтва над нечалавечнасцю. Гэта будзе той дзень перамогі, які прынясе кожнаму свабоду, а не страх.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)