Абставіны месца і часу аднаўлення славы Бога

29342623_1180984588671281_6486930356798332888_n

Сярод тых, што прыйшлі на пакланеньне ў сьвята, былі некаторыя Эліны; яны падыйшлі да Піліпа, які быў зь Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: спадару! нам хочацца бачыць Ісуса. Піліп ідзе і кажа пра тое Андрэю; і потым Андрэй і Піліп кажуць пра тое Ісусу. А Ісус сказаў ім у адказ: прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму: Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.

(Паводле Яна 12:20-24)

Вельмі цікавая гісторыя, асабліва ўлічваючы тое, што застаецца незразумелым, ці сустрэўся Ісус з гэтымі грахамі, ці не.

Але на самой справе гэта не важна, каб зразумець сутнасць апавядання.

Гаворка ідзе пра славу Божую. Гэтая гісторыя пераклікаецца з гісторыяй з другога раздзела, дзе Ісус выганяе гандляроў з храма, вызваляючы двор для пакланення язычнікамі Богу.

Магчыма, слых аб тым, што Ісус зрабіў тады, распаўсюдзіўся, або гэтыя грэкі былі сведкамі ачышчэння Ісусам храма, таму і шукалі Яго.

Аб славе Божай

Што ёсць слава Бога? У людзей слава — гэта стаць вядомым. Людзі гатовыя ісці на любыя ўчынкі, нават такія, што выходзяць за рамкі маралі. Эпатаж становіцца прымальным шляхам дасягнення славы.

Ачышчэнне Ісусам храма выглядае цалкам сабе эпатажным учынкам, і здаецца, слава прыйшла да Ісуса.

На самой справе ніякага эпатажу не трэба Богу, каб імя Яго было праслаўлена.

Святасць — шлях да праслаўлення Бога.

У 36 раздзела Езэкііля Бог папракае Ізраіль, што яны зняславілі Яго імя сярод народаў. Чым зняславілі? Сваімі амаральным паводзінамі. Гэтым яны дасягнулі славы (вядомасці) самім сабе, але імя Бога было зняважанае.

Бог жа меў іншыя намеры. Ён выбраў Ізраіль быць носьбітамі Яго славы. Жывучы свята, яны павінны былі зрабіць вядомым Імя Яго па ўсёй Зямлі.

Нажаль, Ізраіль зняславіў Бога сярод народаў.

Аднаўленне славы Бога

У мінулую нядзелю, прапаведуючы пра размову Ісуса з Мікадэмам, я казаў, як Бог абяцае ўсё выправіць, аднавіць славу свайго імя ў адкупленні і адраджэнні.

Сёння мы чытаем: «прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму.

Прыйшоў час, калі слава Бога будзе адноўлена.

Гісторыя з грэкамі цікавая тым, што пераклікаецца з прароцтвам у кнізе Захарыя. Ён піша: «Гл.8: 22-23 Так кажа Гасподзь Саваоф: будзе ў тыя дні, возьмуцца дзесяць чалавек з усіх рознамоўных народаў, возьмуцца за крысо Юдэя і будуць казаць: мы пойдзем з табою, бо мы чулі, што з вамі — Бог». Захар піша пра вяртанне Ізраіля з палону, аб поствавілонскім перыядзе, але выкананне гэта прароцтва знаходзіць у адным юдэі — у Ісусе.

Толькі Ён здольны аднавіць славу Божага імя.

Цікавая фраза: «праславіцца Сыну Чалавечаму». Ад пачатку і да канца Евангелля Ян паказвае нам, што Ісус — гэта Сын Божы, але тут ён піша: «праславіцца Сыну Чалавечаму». Імя Божае павінна быць праслаўлена праз Сына Чалавечага, як і павінна было быць праслаўлена праз Ізраіль.

Шлях да аднаўлення славы Божай

Імя Бога павінна быць праслаўлена паміж народамі. Народы павінны спазнаць Бога і Яго славу. Але гэтая слава не ў эпатажных учынках, але ў Божай святасці.

Грэкі ўбачылі клопат Бога пра іх, калі Ісус ачысціў храм, каб і яны маглі маліцца там. Але шлях да канчатковага аднаўлення Божай славы, Яго гонару паміж народамі, ляжыць праз смерць Сына Чалавечага.

«Калі збожжа, зваліўшыся ў зямлю, не памрэ, яно застанецца адно». Калі Ісус не падымецца на крыж, каб загладзіць грахі людзей, гонар імя Бога не будзе адноўлена. Ісус не набудзе сабе ўвесь свет.

Крыжовая смерць Хрыста паклала пачатак выканання Божага абяцання, каб Яго слава распаўсюдзілася сярод народаў. Смерць Хрыста — гэта праява Яго клопату пра нас ва ўсёй паўнаце. Ён адкупіў нашы грахі, зрабіўшы нас дзецьмі свайго Валадарства.

Дык уславім жа Бога ў Хрысце за дар Яго.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

удальёёў

Сяржук Удальёў. Пастар Эвангелічнай рэфармацкай царквы (Мінска-Магілёўская дыяцэзія), прэзбітэрыя святога Ансэльма, CREC. Магістр багаслоўя. Нарадзіўся 5 ліпеня 1976 года.

26 сакавіка 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі