Аб’яднаныя трагедыяй
Беларусь – адна з нешматлікіх краін, дзе на афіцыйным узроўні святкуюць Раство двойчы – 25 снежня і 7 студзеня. Так склалася з-за шэрагу гістарычных прычын. Магчыма, калі-небудзь такі падзел будзе пераадолены, і беларускія хрысціяне змогуць разам святкаваць найважнейшыя святы, дзякуючы чаму іх голас і малітвы будуць мацнейшымі. Але пакуль маем, што маем.
Тым не менш, у гэты раз беларускія хрысціяне, перш за ўсё каталікі і праваслаўныя, былі аб’яднаныя, але аб’яднаныя … трагедыяй.
Спачатку 23 снежня каля 17:00 у Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі загінуў прафесар гродзенскай каталіцкай Вышэйшай духоўнай семінарыі, ксёндз Тадэвуш Вышынскі. А затым у Барысаўскім раёне ў ноч на 6 студзеня была забітая ігумення Cвята-Ксеніеўскага манастыра ў вёсцы Барань матушка Васіліса (Мядзведзь).
Абедзве трагедыі адбыліся напярэдадні радаснага свята Божага Нараджэння, якое каталікі святкавалі 25 снежня, а праваслаўныя – 7 студзеня.
І як тут не прыслухацца да слоў Барысаўскага праваслаўнага епіскапа Веніяміна: вораг роду чалавечага ўзмацняе сваё дзеянне, спрабуючы пасеяць збянтэжанасць, смутак і трывогу ў душах вернікаў людзей напярэдадні светлага свята Раства Хрыстова – дня агульнай радасці пра прыход у свет Збавіцеля.
Уваскрасенне Хрыстова хрысціяне Беларусі сёлета будуць сустракаць разам – 16 красавіка. Будзем спадзявацца, што на гэты раз падстаў для радасці будзе больш, чым для смутку.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)