Адыйсці ад Касцела каб захаваць веру

На хвілінку, на момант. Але часам трэба. Часам колькасць рэлігійных практык пачынае прыгнятаць і ты разумееш, што табе патрэбен вотпуск ад веры.

Гэта вельмі далікатная справа, тут можна шмат самога сябе падмануць, скрывіць душой, проста паддацца. Гэта не канікулы ад прыватнай малітвы, чытання Пісання. Але ад публічных практык.

Сення распачынаюцца рэкалекцыі нашай любімай назарэтанскай супольнасці. Каля 20 сем’яў 5 дзен будуць маліцца і славіць. Мы не паедзем з Мартай. Упершыню за 3 гады. Нейкі перабор адчуваецца. Як спяваецца ў адной песні “В голове одні кресты”.

А трэба і проста спусціць пару дзен гэтага няшчаснага працоўнага вотпуска не на рэкалекцыі, пілігрымкі ці яшчэ што. Часам проста трэба ўсім пабыць дома, закрыцца ў сваім маленькім свеце. Каб навярнуцца.

67892918_510437396368577_5502752248989483008_n

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

07 жніўня 2019 | Блогі | Тэгі:



Блогі