Афіцыёзная “духоўнасць” замест Хрыстова вучэння
Афіцыёзная “духоўнасць” нічога агульнага з Хрыстовым вучэннем не мае. Я тут маю на ўвазе розныя “духоўна-асветніцкія” мерапрыемствы з удзелам райвыканкамаўскіх чыноўнікаў, супрацоўнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы і культуры, асветленыя ў раённых газетах, ды з удзелам запрошаных прадстаўнікоў, як правіла, адной “афіцыйнай” Царквы.
Даўно кінулася ў вочы, што ўдзельнікі такіх мерапрыемстваў карыстаюцца вельмі размытай тэрміналогіяй і пазбягаюць канкрэтыкі. Замест “ісці да Хрыста/ісці за Хрыстом” – “дарога да святыняў”. Замест “Евангелля” – абстрактная “духоўнасць”, “духоўныя традыцыі”.
Насамрэч, гэтыя паняцці вельмі зручныя. У “духоўнасць” можна закласці які хочаш сэнс – хоць сапраўднае хрысціянскае жыццё, хоць заход у царкву паставіць свечку, хоць акунанне голым у палонцы. І не запярэчыш прамоўцу/пісаку, які кажа пра “духоўнасць”. Як бы і правільныя словы кажа – але ж пустыя-пустыя.
А з іншага боку, не скажа чыноўнік, які крадзе, хлусіць, прыніжае падначаленых, фальшуе выбары, парушае законы, пра вернасць Богу, пра жыццё па Божых запаведзях, па хрысціянскай маралі. Бо сумленне ж ягонае запратэстуе: ён жа ведае, што ён па запаведзях не жыве, і ягоныя калегі па іх не жывуць, і жыць не збіраюцца. А “духоўнасць” – слова такое няяснае, яно як бы і не замінае.
На ўскрайку Докшыц у межах “міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” заклалі “Сад малітвы”. Назва ідыёцкая – ну хто будзе маліцца ў гэтым маленькім скверыку, заціснутым паміж дзвюх шумных дарог? Але ж сабраліся, “правільныя” словы сказалі, пад “правільнай” назвай скверык заклалі, у раённай газеце “правільны” артыкул напісалі.
Адно добра – што дрэвы пасадзілі. Вырастуць – будуць людзям, добрым і злым, позірк цешыць.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)