Арцём Ткачук: Навошта будаваць вялікія касцёлы?

Раней я думаў, што гэта лухта. Выбрыкі святароў. Абы пабудаваць нешта велічнае. Думалася: “трэба перш будаваць супольнасці, хоць у полі. А касцёлы вялікія ці маленькія дададуцца пазней”. Яно, зрэшты, часам так і ёсць. І пры гэтай думцы застаюся. Аднак.

Вялікія будынкі – гэта таксама евангелізацыя. Для многіх людзей салідны будынак гэта саліднасць арганізацыі, сур’ёзнасць установы. Колькі разоў я чуў “мы ездзім у Катэдру, у нашу каплічку ня ходзім. Яна маленькая, невядома як там службы і што там”. Для многіх першы крок да Бога і пачынаецца з пераступання парога вялікага храма. Дыстрафія? Канешне! Але таксама сродак.

Апошнім часам я блізка звязаны з хрысціянскім цэнтрам samaranin.by. Распавядаючы бацькам пра каталіцкі садок і школу часта сутыкаюся з абыякавасцю. А вось калі людзі пераступаюць яго парог, кажуць “Ваў, але ж тут класна. Хачу сюды”.

Каталікоў не пераконвае факт існавання каталіцкага садка і вартасцяў, якія ён з сабой нясе. Пераконвае велічны будынак, куча заняткаў, выдатныя выхавацелі. Але вартасці так сабе. Сумна, але і радасна. Мы дакладна ведаем, як можна падштурхнуць чалавека зрабіць першы крок. Да Бога. Не да будынка.

Арцём Ткачук

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

30 ліпеня 2019 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі