Аўрамічныя каштоўнасці супраць дэмаграфічнага крызісу

semya-1

Прапаную верным чытачам майго блога даклад, які я падаваў быў на канферэнцыю з нагоды 1025-годдзя хрышчэння Русі ў НАН, і на міжканфесійную канферэнцыю ў інстытуце тэалогіі БДУ ў 2013 г. Даклад напісаны ў жанры навуковай публіцыстыкі (дарэчы, у гэтым жанры пісаў многія свае творы класік савецкай дэмаграфіі Барыс Цэзаравіч Урланіс).

Прысвячаю гэтую публікацыю Рыгору Анатольевічу Даўгялу.

 

АЎРААМІЧНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ СУПРОЦЬ ДЭМАГРАФІЧНАГА ЗАНЯПАДУ:

Б-СКАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ СУПРОЦЬ ЛЕТУЦЕННЯЎ У ПАНЯВЕРЦЫ.

 

У пошуках лепшага выйсця – з вялікіх каштоўных затрат

Пакуль што не маем карысці, і зноў пазіраем назад:

На тую старую дарогу, якой вызначаўся наш лёс,

Якая вяла супроць Б-га, і ўсіх прывяла пад аткос.

Дай Б-жа нам розум, жаданне паверыць, што толькі з Табой

Магчыма знайсці ратаванне, і справіцца з нашай бядой.

Блаславенай памяці айцец Іаан Міцько

 

Доктар філасофскіх навук і загадчык кафедры сямейнай сацыялогіі МДУ імя Ламаносава А.І. Антонаў, аўтар падручніка “Сацыялогія сям’і” [1], слушна даводзіць, як еўрапейскае грамадства кансеквентна і няўхільна губляе ў апошняе стагоддзе здольнасць раджаць і выхоўваць дзяцей. Ягоная выснова, што гэта адбываецца не праз нейкія прыпынкі “мадэляў” “маладзетнасці”, “двухдзетнасці”, “аднадзетнасці” – але ў адным працяглым працесе руйнавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, дашчэнт [2].

Дэмаграфічныя даследаванні у заходніх краінах сведчаць, што “ослабление религии является самым главным фактором упадка рождаемости” [3].

Калі мы прасочым дэмаграфічную гісторыю Еўропы, напрыклад, па сціслай і ўсеабдымнай манаграфіі Я.Г. Рыера [4], то добра ўбачым, што толькі хрысціянская вера прынесла еўрапейскім народам паняцці вартасці чалавечага, пагатоў дзіцячага жыцця, і сямейны лад, які спрыяў выхаванню дзяцей і дэмаграфічнаму росту. Заняпад грунтоўных каштоўнасцей хрысціянства ў дачыненні да сям’і, да бацькоўства вёў адразу да зніжэння нараджальнасці. Пры гэтым цікава, што аўтар цімала разоў ужывае словы ад кораня “парадокс” (гл. напр. [4, с.82, 113]), калі ён штораз апісвае, як “прагрэс”, “паляпшэнне умоваў” – і нараджальнасць альбо не звязаныя між сабой, альбо процілеглыя накірункі грамадскага развіцця. Так было ў папярэднія стагоддзі, пагатоў сёння: “…рост внесемейных ориентаций… заставляет оценить любое изменение условий жизни и жизненного цикла семьи, как неприемлемое для рождения ребёнка” [2].

А.І. Антонаў зазначае, што “прырост насельніцтва” падаваўся навукоўцам на працягу пакаленняў нейкім натуральным няспынным “рэсурсам”, і яго раптоўнае “абмяленне” пакідае навукоўцаў у антынавуковых летуценнях, а палітыкаў – разгубленымі: “Во всех теориях – социальных, политических и даже экономических – исходили из неиссякаемости людских ресурсов. Никому не приходило в голову, что когда-нибудь “инстинкт размножения” улетучится как “флогистон” и прочие химеры… Казалось, будто дети в семье – словно водопроводный поток… А когда вода пошла уже по капельке, – забеспокоились, но не так, чтобы уже очень. Подумаешь, слесарь-сантехник придёт, кран починит… Общество само может лихо рубить сук, на котором сидит… Пора задуматься о мотивах брака и рождения нескольких детей в семье, о повышении ценности семейного образа жизни. Но как это делать?… К решению этой задачи не готовы ни учёные, ни политики… ” [3] .

Так – матэрыялізм, ані той “навукова-сацыялістычны”, ані той “навукова-кірмашовы”, абсалютна няздольныя прапанаваць чалавеку – ні мужчынам, ні жанчынам – ніякага “пераканаўчага” абгрунтавання таму, што чалавек мусіць “заводзіць” дзяцей. Матэрыялізм вучыць намагацца асабістых дасягненняў, ашчадна ўжываючы уласныя рэсурсы, а дзе магчыма – выкарыстоўваць рэсурсы іншых.

“Молодёжь живёт по принципу потребления с детства, когда родители растят из ребёнка казалось бы ни в чём не нуждающегося человека, а он вырастает с принципами не “дарить любовь”, а брать себе выгоду” [5, с.144]. Гэта – энтрапічныя паводзіны, накіраваныя “маладзетнасцю” – энтарпічнымі, руціннымі, без уласнага выбару, рэпрадукцыйнымі паводзінамі – бацькоў. А вось радзіць, гадаваць і расціць сёння дзетак ­(не самотнага “ребёнка”) – значыць весціся цалкам наадварот: супроць энтрапіі, ажыццяўляць ўласны асэнсаваны, накіраваны ўсвядомленымі абсалютнымі каштоўнасцямі выбар [1, c.247-8].

Многія – кажуць: але ж за савецкім часам з нараджальнасцю было добра, прынамсі – дзеткі нараджаліся, таксама і ў суровыя гадзіны жыцця. Нават “…идеология социалистического строительства возвела высокие (по сравнению с буржуазными странами) показатели рождаемости в ранг “преимуществ социализма”” [3]. З гэтай нагоды хачу высветліць, у чым былі карані гэткага, і дадатковых станоўчых аспектаў, якімі адметнае ж было, безумоўна, “савецкае жыццё”.

Адбываўся на шостай частцы свету сусветны парадокс: разам з руйнаваннем веры і рэлігійных інстытуцый усіх веравызнанняў савецкая ўлада прапагандавала ўпарта шэраг адмысловых – асабліва, сямейных – каштоўнасцяў, па сутнасці – аўраамічных рэлігійных, якія зараз былі названыя “савецкімі”:

Усе народы ў супольнай савецкай дзяржаве мусяць сябраваць. Кожны савецкі чалавек мае роўную з іншымі годнасць. Савецкая сям’я, савецкая мараль: дбаць аб савецкіх дзецях, паважаць савецкіх старых, савецкіх цяжарных жанчын, савецкіх мацярок, ушаноўваць савецкіх мацярок-“гераінь”… Савецкія дзеці мусяць вучыцца дзеля ведаў і асабістага чалавечага развіцця, дапамагаць адно адному дый старэйшым, хто кажа ўжо – бацькам, рыхтавацца да пачэснай працы, не дзеля грошай, а дзеля чалавечай годнасці, рыхтавацца да ўсталявання сваёй “савецкай сям’і”. Усялякая распуста – як у кожным грамадстве – канечне, існавала, але прынамсі не ўхвалялася, балазе афіцыйна – лічылася ганьбай.

І хаця надта далёкая была часцяком рэчаіснасць ад гэтых лозунгаў, але ж яны – жывыя былі, не штучныя, і грамадства ўвогуле жыло паводле іх: і сем’і ствараліся, і дзеці нараджаліся, і старых паважалі, і дзеткі адно адному і бацькам і старэйшым дапамагалі. І масавы гераізм ваяроў са ўсіх “савецкіх народаў” – праўда, а не бальшавіцкая прыгода. І дзесяць мільёнаў з’ехаўшых у “эвакуацыю” – знайшлі прытулак, як у Сібіры, так і сярод мусульманскіх народаў. Бо Іслам – хіба ж не той самай аўраамічнай Б-скай людзкасці вучыў людзей, а “бухарскія” габрэі Сярэдней Азіі – хіба ж, побач з дапамогай еўрапейскім аднаверцам, не гадавалі славянскіх сірот?

І на жахлівай пасляваенай “безотцовщине” жанчыны нараджалі ды гадавалі дзетак, а бабкі і дзяды дапамагалі як маглі, не загадвалі “пазбаўляцца”, каб не замінаць “жылплошчу”, – бо не уяўлялі сабе людзі тады шчаслівага жыцця без дзетак. Яшчэ не уяўлялі…

Чаму ж яно так было, і чаму скончылася?

Пануючая штодзённая ідэалогія савецкай дзяржавы на працягу яе існавання зусім не была “марксісцкай” ані то па Марксу, ані то па Леніну: “В первые дни революции было распространено мнение, что семья – это не более как «буржуазный пережиток» и что процесс ее «устранения» неотвратим”. Інэса Арманд і Аляксандра Калантай – “музы рэвалюцыі” – абвяшчалі ўсеагульную распусту, і ў Петраградзе гэтая пропаведзь адразу мела ўражальны поспех [6]. У 1920 г. Савецкая Расея стала першай дзяржавай у свеце, якая афіцыйна дазволіла абартыўнае забойства – а яшчэ да таго, у 1917 годзе (пасля бялюткай-чысцюткай Лютаўскай рэвалюцыі), менавіта ў Расеі быў скасаваны з клятвы Гіпакрата абавязак не ўдзельнічаць у гэтым [7].

А вось як толькі усталявалася Савецкая дзяржава і патрэбна было наладзіць дзяржаўнае жыццё – традыцыйныя каштоўнасці праваслаўнага свету былі ўзятыя, пераапранутыя, на ўзбраенне; падобна на тое, як генералы, афіцэры і малодшыя камандзіры былога царскага войску прынеслі перамогу ў грамадзянскай вайне бальшавікам – адзінай у той час сіле, якая здольная была захаваць Расейскую дзяржаву [8]. Як Ленін схаваў ад “савецкіх людзей” славянафобію “класікаў марксізма” [9], так Сталін схаваў сапраўднае стаўленне “адзінага вернага вучэння” да сямейных каштоўнасцей[1].

Так сярод шматлікіх парадоксаў першай паловы мінулага стагоддзя здейсніўся быў супер-парадокс: бязБ-жная дзяржава жыла – у пэўнай, не малай меры – паводле Б-скіх каштоўнасцяў. Моладзь вучылі “атэізму”, а чакалі ад яе аўраамічнага ладу жыцця, балазе сталыя людзі трымаліся людзкасці і Б-скасці. Класічная савецкая песня сцвярджала: “И вершина любви, это чудо великое – дети!”. Грунтоўная процівалегласць таму “каханню” – а па праўдзе, блуду – які ўхваляюць “пост-савецкія” песні, нават самыя якасныя і прыстойныя.

У 1937 годзе пры ўсеагульным перапісе насельніцтва (вынікі ягоныя былі схаваныя бо надта не задаволілі савецкае кіраўніцтва) апытанне ўключала таксама і пункт аб Веры ў Б-га [10, с. 185-217]. Пры адкрытым апытанні афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады, 56,7% людзей ва ўзросце 16 гадоў і вышэй назваліся – вернікамі! “В действительности верующих, безусловно, было больше, чем показали данные” [10, c.191]. Выснова ясная: вось яна, глеба “трываласці, мужнасці і дабрыні савецкага народа”, вось на чым грунтаваліся сапраўды велізарныя “дасягненні сацыялізму”.

Так, зараз мы ўжо ведаем, якая вера – побач з развенчанай верай у “сонца народаў” Сталіна ды непахіснай верай у роднаю краіну – дапамагала трываць “савецкім людзям” у неверагодна цяжкія гады пяцілетак, вайны, адбудоўлі гаспадарства: Вера ў Б-га. Сярод старэйшых пакаленняў, натуральна, доля вернікаў была вышэйшая. Як разгледзім унурліва –дык гэта ж тыя пакаленні, што здабылі Перамогу, адбудавалі краіну, зрабілі яе “сверхдержавай”. Сярод жанчын – значна болей веруючых, чым сярод мужчын. Гэта былі тыя, што наперакор усяму раджалі ды гадавалі дзетак, а потым настаўлялі сыноў і дачок – каб пабраліся законным шлюбам, “не чакалі”, і дапамагалі потым гадаваць унукаў. А вось у навучальных установах – вучылі іхніх дзетак паходжанню ад малпаў, “атэізму”, “дыямату”. Чым вышэй адукацыя, тым глыбей прасякаліся “атэістычным” паганствам…

Сталыя вернікі былі нібы акамулятарам – не генератарам – духоўнасці у савецкім грамадстве, пазбаўленым “зарадкі” акамулятарам. Таму яшчэ ў першай палове 70-х гадоў на еўрапейскай частцы Саюза больш за 75% маладых пар не сабіраліся “адкладаць” нараджэнне дзяцей па аніякіх “матывах” [11, с.127], у той час як толькі 5-7% мелі якую-небудзь асабістую жылплошчу, і ўсяго 20% мелі хоць пакойчык у бацькоўскім доме [11, с. 90]. Бо іхнія бацькі і дзяды – заахвочвалі моладзь да шлюбу і да дзетак, па Б-скасці і па-людскасці. Сёння ж на Беларусі менавіта пакаленне бацькоў, з “навуковага” атэізму трапіўшыя ў “навукова-кірмашовы” культ спажывання і распусты, не пускаюць маладыя пары на “сваю” (савецкай дзяржавай пабудаваную дзеля дзяцей і ўнукаў іхніх) жылплошчу, пераконваюць хлопцаў – не браць шлюб, маладых жанчын – “пазбаўляцца ад цяжарнасці”, забіваць унукаў тых дзядоў, якіх іхнія бабулі узгадавалі, а “дыямат” атруціў …

Калі сышлі з плыняў жыцця пакаленні вернікаў – пачаўся агульны заняпад у савецкім грамадстве. Антыкаштоўнасці матэрыялізму пачалі ў ім перамагаць. Як у свой час выкарыстала Савецкая ўлада аўраамічную спадчыну, і на касцях, крыві і поце яе носьбітаў і – шматлікіх! – нашчадкаў іхніх пабудавала “сверхдержаву” і “другі свет”, – так затым пачалося сеяцца атручанае зерне паганскай “спажывецкай” антыкультуры смерці, заняпаду Б-скасці і людскасці ў галовы тых, хто ўзгадаваны быў у атэістычным паганстве, і гэтыя “савецкія людзі” ўжо нічога духоўна станоўчага дзецям сваім не здольныя былі прапанаваць і давесці, толькі няўхільную, неўтаймаваную прагу да ўласнага асабістага “дабрабыту”.

Жахлівая перамога “навукова-кірмашовага” капіталізму прынесла з сабой перавагу смяротнасці над нараджальнасцю, дэмаграфічны заняпад, выміранне: перамогу смерці над жыццём. Але пераможнікі не супакоіліся: цяперака патрабуюць гэтае здоленае заняпадам і распустай жыццё яшчэ і дашчэнт апаганіць блюзнерскай садомскай разбэшчанасцю.

Калі Я.Г. Рыер распавядае пра тое, як “ішоў працэс” заняпаду нараджальнасці на працягу XIX ст. у Еўропе, дзе пачаўся ў “перадавой” Францыі, ён – у кантэксце распаўсюджвання “пробных шлюбаў” без шлюбу на германскіх землях – дасціпна зазначае: “Здесь причудливо переплетались сохранившиеся в глубинах народной памяти дохристианские традиции группового брака и новые веяния, приходившие с Запада” [4, с. 115]. Не дзіва, што гэты край “поверхностной христианизации” [ibid.] зрабіўся апраметным цэнтрам канчатковага пазбаўлення еўрапейцаў ад аўраамічных каштоўнасцяў у наступным стагоддзі, і трывала утрымлівае гэты “перасоўны сцяг” і ў абсалютна іншых умовах бягучага [32, 33, 34]. Канечне, адмысловай пашаны заслугоўваюць ўсе тыя, што ставяцца там супроць апраметнай сёння [35], як і падчас Гітлера (як Ульбрыхт і Гонекер).

Стаяць на аднэй паліцы ў мяне, побач з габрэйскімі, праваслаўнымі ды каталіцкімі, слушнымі і глыбокімі, кнігамі і ксёнжачкамі пра шлюб і сям’ю – некалькі кніжак позна-савецкіх і рана-постсавецкіх.

… Вось “Любовь, брак, семья”, 1987 год [15]. Мінск. Зборнік мудрагелістых “афарызмаў” розных вялікіх людзей, на чале з “класікамі марксізма”. Працэс, казаў той, пайшоў, але ў прадмове тут яшчэ цытуюцца пастановы XXVII з’езда, а ў плыні сучаснасці – разважаюць пра “інтымныя адносіны”.

…Вось двухтомнік “Семья”, 1991[16]. Масква. Усялякае рознае і цікавае на гэтую тэму – пачынаючы ад старажытных грэкаў, як кажуць, ад Баха да Фейрбаха; ёсць нават і “Домострой”, ды слова “Б-г” у ім з маленькай літары, канечне, – а яно ж ёсць галоўным словам там[2]… У раздзеле “Сучасная сям’я” ідзе гутарка пра секс: “Конечно, спору нет, начинать разговор с 13-14 летней девочкой о половой жизни нелегко. Но необходимо” [16, т.2, с.462].

У 1990 годзе тое ж самае “флагманскае” выдавецтва “Политической литературы” палічыла надта патрэбным выдаць кнігу “Сумерки б-гов”[17], Ніцшэ на чале, а ў прадмове ўдумліва зазначана: “Маркс пишет: «Критика религии – предпосылка всякой другой критики»”[17, с.5], маўляў, і “буржуазная” крытыка рэлігіі мае рацыю. Нібы то рыхтавалася, дый годзе! мудрае кіраўніцтва горда ўнесці сцяг бальшавіцкай паняверкі ў “новыя гістарычныя ўмовы” чарговага “лепшага і дзеля таго пераможнага ладу вытворчасці”, навукова-кірмашовага капіталізму, і распачало глебу падрыхтоўваць… Пра сям’ю і шлюб у блюзнерскай кнізе ці мала думак, таго ж Ніцшэ[3]: “Проповедь целомудрия есть публичное побуждение к противоестественности” [17, с. 347].

Не дзіва, што праціўнікаў садомскага фэсту, што адважваюцца не маўчаць – цкуюць як “гомафобаў”. Для гэтай з’явы я ўжываю адмысловы тэрмін “ORTHOFOBIA” – цкаванне вернікаў (нават проста і прыхільнікаў “традыцыйнага шлюбу”!), гвалтоўнае ўкараненне садамізму і атэізму, нянавісць да Б-скага ладу жыцця.

Праявай Orthofobia ёсць таксама ірацыянальная варажнеча да артадаксальных габрэяў на Святой зямлі і ў іншых краінах з боку пануючых у Ізраілі ваяўніча-секулярысцкіх эліт[21]. Так, лічу важным тут зазначыць, што старажытны спрадвечны габрэйскі народ – сёння, у XXI ст. паказвае тым прадстаўнікам розных народаў, якія жадаюць захаваць сваю духоўную самастойнасць і этнічнае існаванне ва ўмовах “пераможнага навукова-кірмашовага капіталізма”, годны ўзор таго, як трываць – духоўна і дэмаграфічна – у гэтых умовах. На Святой Зямлі ды таксама ва ўсіх краінах, дзе існуе традыцыйнае габрэйства – “ешыботнікі”, працягваюць будаваць штодзень новыя сем’і паводле Б-скага Закону, раджаць дзетак і выхоўваць іх па законах Торы. Сярод сучасных “белых” краін габрэі ў Ізраілі рэзка адрозніваюцца нармалёвай дэмаграфічнай “пірамідай” [23], дзякуючы выключна артадаксальнаму “сектару” [24].

Прыклад антыэнтрапічных соцыумаў артадаксальнага габрэйства па свеце, пагатоў у Ізраіле – дзе людзі, што не належаць да сацыяльных абшараў “гаспадароў жыцця” жывуць цяжка і бедна – ёсць ўзорам таго, як Б-ская і людская прага мець дзетак застаецца непахіснай ва ўмовах сучаснага жыцця, і незалежнай ад аніякага грашовага “заахвочвання”. Да таго ж трэба ведаць: законы іудзейскай Галахі зусім не патрабуюць ад сям’і шматдзетнасці. Мужчыне даволі мець сына і дачку альбо двух сыноў; жанчына па Галасе не абавязаная да гэтага, і ўвогуле да шлюбу (але ў шлюбе “дапамагае” мужу). Таксама, законы Галахі не забараняюць ужыванне жаночых кантрацэптываў, якія ўжываюцца вернікамі (з дазволу рабіна) дзеля разнастайных мэтаў (напрыклад, пасля “кесарэва”). Разводы існуюць – і на вялікі жаль пашыраюцца – і сярод артадаксальных вернікаў. Але ў габрэйскім артадаксальным соцыуме кожны мужчына і кожная дзяўчына ці то жанчына – жадаюць узяць шлюб, і кожная сям’я марыць мець як болей дзяцей. Бо непахісным застаўся аўраамічны фамілізм.

Кіраўніцтва нашай дзяржавы здзейсняе сапраўдныя намаганні па падтрымцы шматдзетных сем’яў. Калі я распавядаю маім шматдзетным сябрам у Ізраіле, што ўлада Беларусі такім сем’ям, яны моцна зайздросцяць беларусам, асабліва як даведаюцца, што “шматдзетнай” лічыцца тут сям’я з 3 дзецьмі…

Але! Ці то мясцовая ўлада перашкаджае святару ў будоўлі, ці то кіраўніца прафкама спрабуе замінуць калядныя дзіцячыя падарункі менавіта шматдзетнай маці (бо ж занадта!), ці то ўніверсітэцкі выкладчык лямантуе аб “нябяспецы дэсекулярызацыі”, і г.д. Галоўны ж супраціў аўраамічным паводзінам – з боку ўсяго гарадскога энтрапічнага соцыума: “в современной городской малодетной среде родители трёх или более детей подвергаются негативным социально-психологическим санкциям. Они могут становиться и становятся предметом насмешок, морального осуждения и других видов негативного общественного мнения” [1, c. 223]. Таму ясна, што ніякія эканамічныя крокі не здольныя “заахвоціць” тых, хто не можа ўзвысіцца над энтрапічным асяроддзем. У тым жа Ізраілі шматлікія патрыёты разважаюць як заахвоціць культурныя, г.зн. не артадаксальныя сем’і “завесці трэцяга” [25], дый з развагаў дзеці не родзяцца…

Мусіць быць ясна, што эканамічная дапамога шматдзетным сем’ям – гэта абсалютны маральны і эканамічны (дзеля будучыні гаспадарства!!!) абавязак грамадства тым, хто гадуе дзетак, а не сродак заахвоціць тых, каго ўжо заглынула энтрапія маладзетнасці. “Сокращение числа детей в семье и рождаемости объясняется не финансовыми и жилищными трудностями, а девальвацией самого семейного образа жизни, непопулярностью фамилизма как стиля поведения в обществе, антиценностью материнства и отцовства”[2].

Параўнальнае апытанне вучняў нядзельных школ у Мінску і іх аднагодкаў [26] добра высвятляе, што ў вучняў тых самых агульных школ розныя шкалы каштоўнасцей па грунтоўных пытаннях жыцця, напрыклад толькі 13% “агульных” адмоўна ставяцца да блуду, а сярод вернікаў – 65% упэўнены, што не мае быць ніякіх “дашлюбных” палавых зносін. Цікава, што і ў патрыятызме вернікі значна больш паслядоўныя, чым іх “агульныя” аднагодкі, да таго яшчэ ў адрозненні ад апошніх, сярод вернікаў увогуле няма такіх, што адмоўна ставяцца да ўласнай краіны (сярод “агульных” – жахлівая лічба ў 13%).

Сістэмы каштоўнасцей ці то БРСМ, ці то “адраджэнскага” нацыяналізму ці то “дзяржаўнага” патрыятызму – хаця і нясуць у тэорыі пэўны духоўны, антыэнтрапічны зарад – але ён няздольны ператварацца ў імператывы, якімі чалавек па-праўдзе, няўкнённа, кіруецца на шляхах свайго ўласнага, асабістага, інтымнага жыцця. Толькі жывая вера ў Б-га ёсць крыніцай такіх імператываў.

На сённяшні дзень беларуская моладзь усё ж пачала добра асэнсоўваць, што “без Б-га – ні да парога”: 73% студэнтаў пэўных ВНУ і каледжаў адказалі, што ў сучасным грамадстве хрысціянскія каштоўнасці пачынаюць займаць больш важнае месца, таму што ў грамадстве і ў моладзі бракуе духоўнасці [27, с.176]. Гэтае нібыта супярэчлівае меркаванне сведчыць аб тым, што сярод моладзі хто жадае – ведае праўду і слушна асэнсоўвае рэчаіснасць.

Пэўна, менавіта рэлігійныя абшчыны здольныя пачаць кансалідацыю на месцах (накшталт соцыумаў традыцыйных габрэяў у свеце, якія гуртуюцца вакол артадаксальных рабінаў і абшчын) антыэнтрапічных соцыумаў, дзе ажыццявіцца ў штодзённым жыцці “христианский нон-конформизм – “и не сообразуйтесь с веком сим, но преобразуйтесь обновлением ума вашего”” [28, с.76]. У гэткім асяроддзі будуць адчуваць асабліва самавіта і ўтульна шматдзетныя сем’і, і тыя, што хочуць такімі быць. Існаванне гэткіх самадастатковых у маральна-этычным сэнсе (які ўключае і пэўную эканамічную дапамогу ва ўзаемнай ласцы) соцыумаў дае надзею на далучэнне сем’яў звонку, з-пад прыгону энтрапіі, – да Веры і шматдзетнасці.

Грамадства і Нацыянальны Сход мусяць таксама даць рады са 168 артыкулам КК Рэспублікі Беларусь, які не адрознівае блуд ад шлюбу (і па сутнасці ўхваляе блуд і карае шлюб), і не задавальняцца нібыта “памяркоўным” стаўленнем суддзяў у дачыненні да маладых сем’яў [29, с.61-63]. Сучасная рэчаіснасць патрабуе ад законадаўцаў маральнай і дзяржаўнай адказнасці, а не перажоўвання чыноўных мантраў. Добрая воля і Б-ская дапамога надаюць натхнення на творчыя рашэнні – дай Б-жа!

Сем’і праваслаўных святароў могуць явіць маральна-этычны ўзор сучаснай шматдзетнасці [30]. Падаецца, што яны і мусяць стаць на чале агульнай грамадскай задачы: актыўна фармаваць заснаваны на аўраамічных сямейных каштоўнасцях (супольных ва ўсіх традыцыйных канфесіях Беларусі) гарадскі соцыум.

Да стварэння такіх соцыумаў мусяць таксама далучыцца, і падтрымліваць іх – усе тыя, каго турбуюць не дзівосная “небяспека дэсекулярызацыі”, а дэмаграфічная бяспека краіны, забеспячэнне будучыні беларускае нацыі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 

Літаратура

1. Антонов, А., Медков, В. Социология семьи / А.И. Антонов, В.М. Медков. – М.: “Братья Карич”, 1996. – 304 с.

2.Падение рождаемости, кризис семьи и неизбежность депопуляции в Европе в первой половине XXI века (социологический подход) [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://www.demographia.ru/articles_N/index.html?idR=20&idArt=783. – Дата доступу: 15.04.2013.

3. Демография в эру депопуляции [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://www.demographia.ru/articles_N/index.html?idR=19&idArt=78. – Дата доступу: 15.04.2013.

4. Риер, Я.Г. Историческая демография. / Я.Г. Риер. – Могилёв: “МГУ им. А.А. Кулешова”, 2006. – 160 с.

5. Ломакина, Л.С. Христианские ценности как основа формирования семейных ценностей у молодёжи/ Л.С. Ломакина // Христианство в Европе: взгляд в прошлое или путь в будущее. Материалы международной студенческой конференции-семинара. – Мн.: “Ковчег”, 2010. С.143-146.

6. Историческое изменение институтов семьи и брака [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://www.bibliotekar.ru/gavrov-2/7.htm. – Дата доступу: 15.04.2013.

7. Федосова, А.А. Этико-религиозные и медицинские аспекты абортов/ А.А. Федосова// Матэрыялы XII міжнародных Кірыла- Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных дням славянскага пісьменства і культуры. – Мн.: “Ковчег”, 2007. С.344-351.

8. Офицеры и генералы царской армии на службе советской республике [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://topwar.ru/23528-oficery-i-generaly-carskoy-armii-na-sluzhbe-sovetskoy-respubliki.html. – Дата доступу: 15.04.2013.

9. И.И. Ульянов. Замолчанный Маркс [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://www.angelfire.com/nt/oboguev/images/niumarx.htm. – Дата доступу: 15.04.2013.

10. Жиромская, В. Демографическая история России в 1930-е годы/ В.Б. Жиромская. – М.: РОССПЭН, 2001. 280 с.

11. Чуйко Л. В. Браки и разводы./ Л.В. Чуйко. – М.: “Статистика”, 1975. 176 с.

12. Ростовцев, В.Н., Марченкова, И.Б. и др. Закон духовно-демографической детерминации/В.Н.Ростовцев, И.Б. Марченкова и др.// Медицинские новости.– 2009. – №6. – Мн. С. 42-44.

13. Слово Митрополита Минского и Слуцкого Филарета, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, ректора Института теологии им. Свв. Мефодия и Кирилла // XV международные Кирилло-Мефодиевские чтения, посвящённые дням славянской культуры и письменности. – Мн.: “Зорны верасок”, 2010. С.3-6.

14. Демоскоп [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://demoscope.ru/weekly/2009/0385/index.php. – Дата доступу: 15.04.2013.

15. Любовь, брак, семья. Афоризмы и изречения. – Мн.: “Университетское”, 1987.

16. Семья. Книга для чтения. В двух томах. – М.: “Издательство политической литературы”, 1991.

17. Сумерки б-гов. Сост. А.А. Яковлев. – М.: “Издательство политической литературы”, 1990. – 398 с.

18. Владин, В. Как важно быть в любви искусным./ В. Владин. – Мн.: “Вышэйшая школа”, 1993.

19. Православие и мир [электроны рэсурс].– Рэжым доступу: http://www.pravmir.ru/evropa-uberet-raspyatie-iz-shkol-i- svoej-istorii/. – Дата доступу: 15.04.2013.

20. РАН поддержала Резолюцию ПАСЕ о недопустимости преподавания креационизма // Здравый смысл. – 2009. – №3(52), лето 2009. – М.: РГО. С. 10. 21. Чечевичная похлёбка секуляризма [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.zerkalov.kiev.ua/node/185. – Дата доступу: 15.04.2013.

21. Еврейская энциклопедия, т. 6. – Под редакцией А. Гаркави и Л. Кацнельсона. – Спб.: “Брокгауз-Эфрон”, б.г.

22. Демографический переход// Википедия [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B5%D1%85%D0%BE%D0%B4. – Дата доступу: 15.04.2013.

23. Динамика секторальных показателей рождаемости в Израиле [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://madan.org.il/node/5057. – Дата доступу: 15.04.2013.

24. Доживёт ли Израиль до 2030 года? [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.neystadt.org/ilya/israel_2030.htm . – Дата доступу: 15.04.2013.

25. Сухотский, Н.Н. Сравнительный анализ ценностных установок учащихся светских и воскресных школ/ Н.Н. Сухотский //Материалы XIII международных Кирилло-Мефодиевские чтений. – Мн.: “Ковчег”, 2008. С.223-228.

26. Пастухова, О.Н. Значение христианских ценностей для современной семьи как основы общества/ О.Н. Пастухова// Христианство в Европе: взгляд в прошлое или путь в будущее. – Мн.: “Ковчег”, 2010. С.174-177.

27 . Пашко, Р.Г. Христианское образование в Беларуси в процессе глобализации/ Р.Г. Пашко // Материалы XIII международных Кирилло-Мефодиевские чтений, часть 2. – Мн.: “Ковчег”, 2005. С.67-83.

28. Иванов, Г.И., Иванов, А.Г. Права человека. Теория. История. Современность. Краткое изложение курса / Г.И. Иванов, А.Г. Иванов. – Мн.: “Амалфея”, 2010. 108 с.

29. Милин, Д. Хришчянско схватане размножаваня – лична искуства оца седморо деце/ Драган Милин// Првы национални конгрес о деци и наталитету у Србиjи. Зборник радова. – Београд: “Опстанок”, 2006. С.243-246.

30. Анна Кисличенко [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://annatubten.livejournal.com/174611.html. – Дата доступу: 15.04.2013.

31. Гендер – тоталитарная идеология [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.pro-life.by/antisemejnye-tehnologii/gendernye-programmy/gender-totalitarnaya-ideologiya. – Дата доступу: 15.08.2013.

32. В Германии разгорается скандал вокруг уроков сексуального просвещения [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.pro-life.by/v-mire/v-germanii-razgoraetsya-skandal-vokrug-urokov-seksual-nogo-prosveshheniya . – Дата доступу: 15.08.2013.

33. В Германии появятся люди без пола [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://azbukaka.ru/news/neither-male- nor-female. Дата доступу: 25.08.2013.

34. Немецкий эксперт Юрген Эльзессер о новом мировом порядке и гендерной политике уничтожения [электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.pro-life.by/antisemejnye-tehnologii/homosexuality/nemetskij- e-kspert- yurgen-e-l-zesser-o-novom-mirovom-poryadke-i-gendernoj-politike-unichtozheniya . Дата доступу: 25.08.2013.

P.S.

Першапачаткова даклад быў пададзены на канферэнцыю з нагоды 1025-годдзя хрышчэння Русі, якую ладзілі БПЦ з Інстытутам гісторыі НАН. Канферэнцыя мела адбыцца ў Жыровічах. Спачатку даклад нібы прынялі, але потым звязаліся са сп. Р.А.Даўгялам, і прасілі яго давесці да мяне, што прысутнасць рабіна на тэрыторыі манастыра …ведаеце, там жа ж розныя людзі жывуць, могуць быць неадэкватныя… Чаго і казаць – якая ганьба і пагарда ДА ЎСІХ, і сапраўдная “неадэкватнасць” была ў гэты “месэджы”. Канечне, сышоў ён менавіта з НАН, а зусім не з БПЦ. І на той момант, не толькі добра ведалі ўжо, што канферэнцыя адбудзецца менавіта ў будынку Прэзідыума НАН, але і ў той жа дзень –літаральна, паралельна – адтуль жа ж звярнуліся ў той самы Інстытут тэлогіі БДУ, каб накіравалі ім дапамагаць па канферэнцыі студэнтаў-валанцёраў…

Прыкол, га?

Спадар Р.А.Даўгяла быў кіраўніком Хрысціянскага Адукацыйнага Цэнтра (ХАЦ) пры вышэйназваным інстытуце, дзе на працягу доўгага часу сярод іншай плённай дзейнасці ладзіліся міжканфесійныя міжнародныя канферэнцыі, у якіх я удзельнічаў з 2009 г. Тады я яшчэ жыў у Ізраілі, і быў запрошаны на канферэнцыю беларускай амбасадай, з якой я падтрымліваў шчыльныя стасункі па культурным супрацоўніцтве. Сярод іншага, арганізаваў у 2007 годзе сустрэчу Пасла Рэспублікі і галоўнага рэдактара СБ з афіцыйным “Галоўным рабінам” Ізраіля Йонам Мацгерам.

Таму вось прыкалісты з НАН і тэлефанавалі сп. Даўгялу – бо ведалі, што ён са мной добра знаёмы.

Я прыняў удзел ва ўсіх тых канферэнцыях з 2009 г. – і ў 2011, і ў апошняй – у 2013 г. Гэта быў аўтарытэтны міжнародны форум, на якім гучалі заклікі да духоўнай кансалідацыі вернікаў розных канфесіяў.

Тут можна паслухаць маю прамову на заключным “круглым стале” апошняй канферэнцыі

https://youtu.be/gR4CL-JIbNQ . У зборнік апошняй канферэнцыі я накіраваў і гэты “злапалучны” даклад…

Мусіць быць, камусьці гэта ўсё надта не падабалася. Так, на пэўным этапе ўлады спыталіся ў арганізатараў канферэнцый, чаму яны не запрашаюць рэфармістых у якасці “іўдзейскай канфесіі”… Урэшце, сп. Даўгялу пазбавілі пасады там, ХАЦ прыйшоў у заняпад. Зборнік па матэрыялах канферэнцыі 2013 г. так і не быў надрукаваны…

Няхай жа гэтая публікацыя будзе прысвечана сп. Р.А.Даўгялу і ягонай працы дзеля духоўнага адраджэння на Беларусі!

[1] А потым нават і антырэлігійную навалу запаволіў – Троцкі ў Мексіцы лямантаваў: “спыніўся штурм зямлі (гэта што не ўсіх сялян вынішчылі) і нябёсаў!”, – і забароненую елку дазволіў, і Дзямьянаў-Бедных разам з марксісцкімі русафобамі крыху ўцяў. Падчас вайны нават дазволіў Праваслаўнай Царкве патрыярха прызначыць, а ў Вялікую Маскоўскую сінагогу асабістым загадам сапраўднага рабіна, праведніка і вучонага – р. С. Шліфера, прызначыў. А вось Хрушчоў – той ізноў распачаў антырэлігійны шабаш.

Пасля Сталіна заставалася больш за 160 афіцыйна працуючых сінагог у СССР, Хрушчоў пакінуў 92 (на Беларусі – дзве).

 

[2] Радкі “Домостроя” нагадваюць чымсьці – мне, прынамсі, – кнігу выслоўяў Саламонавых “Мішлей”.

[3] Мары Ніцшэ пра тое, што будуць рабіць са святаром у “вызваленай Еўропе” – дык проста чэкістым трацкістам на зайздрасць: “Против священника нужны не доводы, а каторга… Священник… должен быть объявлен вне закона, его должно морить голодом, гнать во всякого рода пустыни” [17, с.347-348].

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

igael iegudi

Пралайфер, беларускі равін

14 лістапада 2016 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі