Авечкі радуюцца, калі прыходзіць пастар добры

Епископ Слуцкий и Солигорский Антоний в семинарские годыКанец 2014 – пачатак 2015 для Беларускай Праваслаўнай Царквы выдаліся гарачымі і поўнымі на падзеі. Курс на разузбуйненне епіскапскіх кафедраў працягвае сваё шэсце па Беларусі. Хочацца спадзявацца, што меры разузбуйнення дазволяць дасягнуць тых мэтаў, якія ставяцца пры правядзенні дадзенай палітыкі, а менавіта, каб біскуп змог быць бліжэй да сваёй паствы, меў больш часу, каб паглыбіцца ў надзённыя праблемы, мог наведаць кожны прыход сваёй дыяцэзіі.

І ўспаміны аднакашнікаў аднаго з новапастаўленых епіскапаў дазваляюць на гэта спадзявацца. Так аб епіскапе Слуцкім і Салігорскім Антоніі толькі ў станоўчых выразах адклікаецца яго аднакурснік Павел Рамановіч ў сваім ЖЖ-блогу.

Пазнаёміліся Павел Рамановіч і будучы біскуп Антоні, а тады проста Дыянісій Даронін ў далёкім 1998 годзе пры паступленні ў семінарыю. Рэкамендаваў да паступлення ў семінарыю будучага біскупа найстарэйшы клірык Мінскай епархіі – протаіерэй Іаан Харашэвіч, настаяцель храма ў гонар роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска. А такія рэкамендацыі дорага каштуюць. Як піша Павел Рамановіч, першыя ўражанні ад будучага біскупа – “выдатны хлопец, жыццярадасны, заўсёды таварыскі, адкрыты, лёгка ўсталёўвае кантакт з навакольнымі, старанны. Выдатнай рысай Дзяніса быў максімалізм, заключаецца ў тым, што ўсе неабходна рабіць на выдатна”. Напэўна, менавіта такія людзі-максімалісты і дамагаюцца найбольшага поспеху ў жыцці.

Будучы ўладыка быў прызначаны ўстаўшчыком пеўчай 10-кі, а таксама спяваў у семінарскім хоры на богаслужэннях. У Дыянісія выдатны першы тэнар, адзначае Павел Рамановіч.

Дзяніс Даронін на другім курсе стаў старастам курса і ўжо тады пачаў раскрываць свае лідэрскія якасці. Але пры гэтым ён здолеў атрымаць і павагу сваіх сакурснікаў. Дзяніс шмат разоў рызыкаваў сваёй рэпутацыяй перад кіраўніцтвам і заступаўся за свой курс нават перад самім рэктарам.

Павел Рамановіч кажа, што па ініцыятыве Дыянісія Дароніна ў семінарыі пачалася добрая традыцыя – служыць літургію сваім курсам. Гэтая традыцыя жывая да гэтага часу ў семінарыі. Што можа збліжаць хрысціян лепш, чым сумесная малітва і тым больш агульная літургія!

Што ж, застаецца толькі пакі і пакі выклікнуць “Аксіос!” новаму пастыру і пажадаць дапамогі Божай у гэтым адказным і нялёгким послуху.

Яшчэ некалькі цікавых выпадкаў з семінарскага жыцця будучага епіскапа Антонія можна прачытаць у запісе Паўла Рамановіча ў сваім ЖЖ.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

kuksachev

Тэолаг-рэлігіязнаўца, муж, бацька двух сыноў

05 студзеня 2015 | Блогі |



Блогі