Беларусь — краіна разбураных храмаў
Гэтыя словы ў першую чаргу нагадваюць руіны, якія пазасталіся ад калісьці велічных святыняў на нашай зямлі. Аднак, гэтыя руіны – мізэрная невыгода ў параўнанні з тым разбурэннем, якое адбылося ў нашых галовах і з нашым сумленнем. Разруха, якая спрычынілася да змешання праўды і падману, параўнальна да блытаніны фарбаў.
Толькі вось з гэтай мешанінай колераў не атрымаўся нейкі велічны мастацкі твор, як тое удалося зрабіць у 1959 г. Джасперу Джонсу з яго славутай карцінай “Фальстарт”. У нашым выпадку так усё перамяшалася, што ўсе фарбы ўтварылі аднародную масу балотнага колеру. Прарыву не асягнулі, а вось балота засмактала.
І сёння мы не бачым і не хочым бачыць, дзе ёсць праўда, а дзе падман. Прыгажосць можам назваць замшэласцю, а вычварэнства – крэатыўнасцю. Прыстасаванства – талерантнасцю, а гераізм – блытаем з паводзінамі выскачкі.
У нашай балотнай рэчаіснасці штодзённасць піша такія карціны, на якіх мы бачым, як у храмах прамаўляюць дзяржаўныя ідэолагі, некалі ярыя ворагі хрысціянства, а на палітычных імпрэзах – моцныя гэтага свету прыкрываюцца рэлігійнымі дзеячамі.
Публічныя пацалункі з абдымкамі царкоўных іерархаў з дзяржаўнымі “надзіральнікамі” над рэлігійнымі арганізацыямі ў краіне – гэта апагей заблытанасці і можа прэтэндаваць на сімвал разрухі духоўнасці і законнасці.
Мы дажылі да таго часу, калі жадаючы пазастацца верным духу хрысціянства, станеш ворагам пабудовы чарговай святыні. Прыгадваецца фільм А. Звягінцава “Левіафан”. Храм збудавалі, а вось сапраўдная святыня – сумленне чалавека, як была ў руінах, так і пазасталася.
… і тут, само тое, калі толькі хтосьці запярэчыць, так а адкуль, той пісака ведае, дзе, каму, як і з кім трэба цалавацца, і наогул, хто там можа ведаць, як яно правільна і што вінен рабіць царкоўны іерарх, каб выканаць волю Бога; ужо з’яўляецца доказам таго, што агучанае мною меркаванне, не ёсць беспадстаўным. Больш таго, мае права на існаванне.
Для ўсіх, хто спрабуе свае неабачлівыя паводзіны апраўдаць словамі, адкуль жа мы можам ведаць, чаго хоча ад нас Бог, хацелася б прыгадаць словы з Бібліі:
“Запаведзь, якую сёння даю табе, — гэта не штосьці цяжкае і недасягальнае для цябе. Яна не ў нябёсах, каб можна было сказаць: Хто б узышоў для нас ў неба і прынёс яе нам, каб мы слухалі і выконвалі яе? І не за морам яна, каб вы казалі: Хто б пераправіўся праз мора і прынёс яе нам, каб мы змаглі слухаць і выконваць яе? Наадварот, гэта слова вельмі блізкае да цябе: яно ў тваіх вуснах і ў тваім сэрцы, каб ты мог выконваць яго.” (Дрг 30, 12-14).
Бог сваю волю агучвае чалавеку праз свае запаведзі.
Праблема, аднак, ёсць у тым, што мы хіба не верым у Ягонае слова. Каб верылі, ці жылі б мы ў краіне разбураных храмаў?
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)