Беларускі хэлоўін, або 100-годдзе ВЛКСМ
Гэта страшна, калі пасля перажытага чырвонага тэрору, які доўжыўся больш сямідзесяці гадоў і пакінуў след крывавага і трагічнага досведу, у пэўным народзе ў цэнтры Еўропы ў бяспамяцтве святкуецца стагоддзе заснавання арганізацыі, якая, па сваёй сутнасці, з’яўлялася злачыннай і антычалавечай, бо яна праслаўляла той рэжым. Такой арганізацыяй быў ВЛКСМ. Ён падпарадкоўваўся КПСС, якая ў сваю чаргу была генератарам ідэй, дзякуючы якім на ўсёй тэрыторыі СССР паспяхова будавалася краіна пад назвай – імперыя зла.
І вось сёння ў Беларусі адзначаюць 100 год ВЛКСМ. Што гэта, як не актывізацыя сілаў зла?
Хлусня і падман ляжалі ў аснове той ідэалогіі, якую вызнавалі камсамольцы.
Дзяржаўная ідэалогія ў СССР стварыла сваю “квазірэлігію”. У ёй ролю сумлення чалавека адыгрывала партыя. Замест хросных хадоў практыкаваліся парады ў гонар бальшавіцкага перавароту. Евангелічную веру ў Валадарства Божае спрабавалі замяніць верай у камунізм. Вядома, адным з асноўных заданняў камсамолу было таксама знішчэнне ўсялякіх праяваў рэлігійнага жыцця. Камсамолец ні ў якім разе не мог быць хрысціянінам. Старэйшыя, напэўна, памятаюць, як здзекаваліся камсамольцы ва ўсіх навучальных установах з тых, хто прызнаваўся ў сваёй веры ў Бога. Ахвярамі чырвонага тэрору толькі ў Беларусі сталі па розных падліках ад сотні тысячаў да дзвюх мільёнаў чалавек.
ВЛКСМ будаваў на хлусні і падмане. Вядома, бацькам усялякай хлусні ёсць сатана, а не Бог.
А таму не знаходжу нічога дзіўнага, што напярэдадні каталіцкіх хрысціянскіх святаў: Урачыстасці Ўсіх Святых (святкуецца 1 лістапада) і дзядоў – успаміну ўсіх памерлых вернікаў (святкуецца 2 лістапада) сілы цемры імкнуцца зрабіць свой шабаш. Святкаванне 100-годдзя ВЛКСМ, што масава і паўсюдна адзначаецца ў Беларусі, – гэта нішто іншае, як такі хэлоўін – свята сатаны.
БРСМ, які актыўна ўключыўся ў святкаванне, праз такі ўчынак паказвае свой сапраўдны твар. Гэта арганізацыя, як і ўся дзяржаўная ідэалогія ў хуткім часе патрапяць на сметнік гісторыі.
А міністр адукацыі, які заявіў: «Камсамол — трывалы падмурак, на якім цяперашняе пакаленне моладзі можа смела і ўпэўнена будаваць будучыню нашай краіны», не будзе мець шансаў апраўдацца перад патомкамі, якія, спадзяюся, будуць у стане даць больш цвярозаю ацэнку мінуўшчыны і сённяшняга дня.
Хтосьці скажа, што я перабольшваю і нагнятаю, асуджваючы БРСМ, бо яны ж і добрае штосьці робяць. Часам царкве якой дапамогуць з добраўпарадкаваннем, бачыш, і ў Курапатах надоечы суботнік зладзілі.
Але ж немагчыма, як кажа Пісанне, служыць Богу і мамоне, як і немагчыма запаліць свечку Богу, а д’яблу агарак. А таму няма апраўдання тым, хто адмаўляецца думаць і знаходзіць прычынна-выніковую сувязь у гістарычных падзеях. Той, хто здольны разважаць, то ён не стане ў адначассі і “ікону” Леніна ўшаноўваць, і ахвяраў Сталінскага рэжыму памятаць. Такія прыхільнікі супрацьлеглага калі і могуць сустрэцца разам, то толькі ў адной палаце ў лякарні для псіхічнахворых людзей.
Аднак, я думаю, калі гэта і ёсць хвароба, то дастаткова сёння забраць ад БРСМ 3 мільёны даляраў, якія ім выдзяляе дзяржаўны бюджэт нашай краіны цягам году, і іх здароўе адразу палепшыцца. І знікне ўсялякая эйфарыя па поваду гэткіх датаў, ды і сама арганізацыя разваліцца, як пясочны замак на беразе мора.
Ва ўсялякім выпадку хачу закончыць сваю думку наступнай высновай.
Той рэжым, які будаваўся ВЛКСМ і КПСС, зусім не лепшы быў за фашызм. Розніца толькі адна: злачынствы фашызму былі асуджаныя падчас Нюрнбергскага працэсу, а злачынствы камуністычнага рэжыму, на жаль, пакуль яшчэ не.
З нагоды неадэкватнай рэакцыі дзяржавы і БРСМ на сёлетнюю дату 100-годдзя ВЛКСМ, думаю, РКЦ у Беларусі, як і ўсе іншыя рэлігійныя аб’яднанні павінны выказаць афіцыйны пратэст. РКЦ у прыватнасці павінна была б абавязаць католікаў выйсці з скампраметаванай сябе арганізацыі, бо немагчыма быць католікам і ў адначассі ўшаноўваць юбілей злачыннай арганізацыі.
Касцёл павінен падаваць ясныя маральныя арыенціры для моладзі і ўсяго народу!
Пасля шабашу сілаў цемры, згодна з Каталіцкім рытмам жыцця, надыходзіць свята Усіх святых. Можа, і не шмат сёння цвярозадумаючых у нашым грамадстве, але я перакананы, будзе і нашае свята…
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)