Беларусы, Стоўбцы і Бог
Цяжка пісаць пра Стоўбцы.
Бо калі рэжуць адзінаццацікласніка, які размаўляе па-беларуску і носіць майку з “Пагоняй” – гэта быццам нажом па горле табе самому.
Калі забіваюць настаўніцу, якая распавядала вучням пра родную краіну і яе гісторыю – быццам ускрываюць з крывёю тваю матулю, сястру, жоначку – усіх трох настаўніцаў.
Маўчыць той, хто гэта зрабіў – за што.
Тыя, хто ляжаць у Курапатах, таксама ня ведалі – за што іх так.
Пяшчотнасць і безабароннасць чалавечага жыцця перад грубым і сляпым гвалтам заўжды агаломшвае.
Але насамрэч Стоўбцы – гэта зусім не выняткавы выпадак. Проста бліснула ярка, вось нас дрыжыкі і пранялі.
…А тысячы самагубстваў ды забойстваў штогод у Беларусі? А сотні тысячаў алкаголікаў, і месца ў першай тройцы ў свеце паводле спажывання, з раптоўнымі разрывамі сэрца ды цырозамі печані ад гэтага? А дзясяткі тысячаў абортаў у год – такімі ж ножычкамі? гэтак жа халаднакроўна?…
Гэта мы, беларусы.
Зло не дзе-небудзь там, у нейкім асобна ўзятым гандлёвым цэнтры з бензапілой, у забытым райцэнтры, у турме. Зло ўнутры нас. Сярод народа, які так і не пакаяўся ў страшных грахах бязбожжа і камунізму, які забывае сябе, сваю мову, сваіх продкаў.
І ёсць толькі адно Выйсце з гэтай багны.
Ісус Хрыстос, Якога забілі гэтак жа – ні за што. Які гэтак жа сцякаў крывёй на вачох у астатніх.
Ён, Які памёр за наш грэх і ўваскрос, ведае адказ. Толькі Ён можа прытуліць ахвяру, суцешыць сваякоў і нават прывесці да пакаяння забойцу.
Не следчыя, суседзі, аднакласнікі, журналісты, правіцелі – толькі Ісус Хрыстос, Сын Чалавечы, адкажа на ўсе пытанні. Сабой.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Павал Севярынец
Павел Севярынец, нарадзіўся 30.12.1976. Беларускі пісьменнік, публіцыст, у 1997-2004 гг заснавальнік і лідэр “Маладога Фронту”, з 2004 г і дагэтуль – сустаршыня партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя. Больш як 5 гадоў адбыў у зняволенні паводле палітычных прысудаў. Аўтар кнігаў: “Ды-джэй Адраджэння”, ” Пакаленне Маладога Фронту”, ” Люблю Беларусь”, “Брату”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2006), прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”(2008). Жанаты. Праваслаўны хрысціянін.
Фраза, якую не можа чуць: ” Ай, няхай, і так сыдзе”.
Любімая цытата: ” Няхай не сумняваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце” – кажа Ісус. ( Евангелле паводле Яна, 14:1) – верш з Бібліі, пасля якога пакаяўся і прыняў Хрыста.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)