Без Хрыста ўсё – марнасць
“Марнасць марнасцяў, — кажа Эклезіяст, — марнасць марнасцяў і ўсё марнасць.” (Экл 1,2)
Гэта значыць, што ўсё ў гэтым свеце не мае сэнсу. Такая логіка мудрасці Божай.
Усё марнасць і ўсё не мае сэнсу. Будаванне мастоў, як і іх зруйнаванне, тым больш будаванне сцен паміж людзьмі ў іх зносінах – усё не мае сэнсу. Усё – марнасць, аж пакуль чалавек сваё часовае зямное існаванне не напоўніць прысутнасцю Божай. І тады, як кажа апостал Павел: “Калі ж з’явіцца Хрыстус, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале” (Клс 3,3). Толькі разам з Богам і ў Богу чалавек знаходзіць сэнс свайго існавання, без Яго ўсё марнасць і сэнсу не мае.
Больш за тысячу гадоў гісторыі нашай краіны таксама ці будзе мець сэнс, калі Беларусь не будзе будаваць сваю будучыню на фундаметах Божых? А разам з тым будзе будаваць дзяржаву ў якой валадарыць Закон, што праяўляецца ў павазе да правоў кожнага чалавека і ў гарантыі правоў на сваю прыватную ўласнасць.
Без такіх фундаментаў ўсе памкненні і намаганні, якія можа мець і рабіць чалавек або дзяржаўная ўлада сэнсу не мае.
Божа, блаславі Беларусь і кожнага з нас. Дазволь пражыць так, каб ніхто, ні нашыя нашчадкі, ані нашыя суседзі, не маглі ніколі сказаць: “ іх жыццё – марнасць, бо яно не мае сэнсу”.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)