Біблія для ўсіх і ні для каго

10068008-COLLAGE

Вы любіце парадоксы? Я раскажу вам адзін. У гэтыя дні ў Мінску праходзіць выстаўка «Беларусь і Біблія», на якой дэманструюцца старажытныя біблейскія выданні і рукапісы: Бібліі XVI-XVII стагоддзяў на розных мовах, фрагменты старажытных новазапаветных рукапісаў, экзатычныя скруткі Торы з розных краін, копіі скруткаў Мёртвага мора і іншыя цікавыя экспанаты. Там жа ёсць дзеючая мадэль старадаўняга друкаванага станка, дзе ўсе жадаючыя могуць надрукаваць старонку з Бібліі метадам Іагана Гутэнберга. Можна паспрабаваць сябе ў ролі старажытных перапісчыкаў Бібліі, а дзеці могуць сабраць пазлы на біблейскую тэму або размаляваць размалёўкі.

Больш пра выставу можна пачытаць і паглядзець па гэтай спасылцы. Арганізатары кажуць, што кожны дзень праз выставу праходзяць тысячы людзей, людзі прыязджаюць аўтобусамі. У гэта лёгка паверыць — часам было не праціснуцца. Замежнікі і школьнікі прыходзяць цэлымі групамі.

Праўда, будзьце гатовыя да невялікага расчаравання: рукапісы Мёртвага мора і аналагічныя старажытнасці — толькі копіі (факсімільныя выданні). Самы ранні арыгінал датаваны, здаецца, V стагоддзем. Нават Біблія Іагана Гутэнберга ў арыгінале пакуль не можа даехаць да Мінска (аналагічна было год таму, калі таксама абяцалі паказаць Біблію Гутэнберга, але выставілі копію).

Тым не менш, гэта не моцна зніжае каштоўнасць выставы, асабліва пры кошце квітка ў паўтара рубля (0,75 $), а дзецям бясплатна. Даволі цікава паглядзець, як выглядалі кнігі ў XVI стагоддзі. Знатакі гісторыі Беларусі ацэняць арыгінальныя працы першадрукара Францыска Скарыны. Бясплатныя экскурсаводы распавядаюць даволі цікавыя рэчы, напрыклад, як у сярэднявеччы перакладчыкаў Бібліі спальвалі на вогнішчах за тое, што яны хацелі зрабіць яе даступнай простым людзям. Менчукам варта знайсці час на тое, каб дакрануцца да вечных каштоўнасцяў і ўзбагаціць свой духоўны свет. Дарэчы, на ўваходзе ў Нацыянальную бібліятэку (адну з галоўных славутасцяў Мінска) выгравіраваны біблейскі верш з 2 ТМ 3:17 на розных мовах.

Натхнёныя такой увагай да Слову Бога, мы з сынам вырашылі пагаварыць пра яго з мінаком каля бібліятэкі. Ён уцёк ад нас, як ад пракажоных.

Так, абяцаны парадокс. Ён гучыць так: Біблія карыстаецца вялікай павагай у грамадстве, але людзі, якія па ёй жывуць, — ізгоі грамадства. І так працягваецца стагоддзямі.

Библейский уголок

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

81961-clip-20kb

Журналіст, перакладчык, блогер.

07 кастрычніка 2018 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі