Бог супраць дыктатараў і карупцыянераў
Біблія дае бескампрамісную ацэнку карупцыі і беспакаранасці аўтарытарных кіраўнікоў грамадства і дзяржавы. Пачытаем урывак з Езэкіеля 34 раздзела (пераклад на беларускую мову паводле Янкі Станкевіча – krynica.info):
«Вы (кіраўнікі – пастыры) ясьце й воўнаю адзяіцеся, рэжаце ўкормленых, але чарады ня пасьвіце. Слабых вы не сіліце, хворага ня лечыце, зломаў не завязуеце, адпіхнёнага не зварачаеце, згубленага ня шукаеце, але сілаю радзіце іх, ды стродка».
У гэтым урыўку Пісання некаторыя кіраўнікі прама абвінавачваюцца ў карупцыі і аўтарытарнасці, у адсутнасці здаровага сэнсу і ў марнатраўстве. Такія кіраўнікі жывуць за кошт народа «на шырокую нагу», а паспяховых грамадзян абкладваюць празмернымі падаткамі.
Напоўніць бюджэт любымі метадамі – крэда такой сістэмы. Прычым, кіруюць народам з гвалтам і жорсткасцю.
«Авечкі Мае блудзяць па ўсіх гарах і на кажным высокім узгорку; але, па ўсім відзе зямлі расьцярушаны авечкі Мае, і ніхто не сачыў і ня шукаў іх», – піша прарок Езэкіель, намякаючы аб выніках такога праўлення – вымушанай масавай эміграцыі народа.
А вось і прысуд аўтарытарным кіраўнікам: « гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці пастыроў, і Я спаганю (запатрабую) чараду Сваю з рукі іхнае, і аддалю іх ад пашчаньня авец, і наперад пастыры ня будуць пасьвіцца самы (не дазволю ім больш красці), бо Я вывальню (забяру ўладу ў такіх кіраўнікоў) авечкі Свае ад роту іхнага, і ня будуць ежаю ім».
Няма сэнсу каментаваць прысуд Бога.
Палітычнае фіяска, гістарычная ганьба, забыццё уласнага народа – гэта тое, што чакае ўсіх такіх карупцыянераў і дыктатараў, незалежна ад таго, як называецца ваша краіна – Беларусь, Расія, Украіна ці Сірыя.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Георгі Дзмітрук
Нарадзіўся 16 красавіка 1968 года, у шматдзетнай сям’і (7 дзяцей) у Кобрыне, па нацыянальнасці – беларус. Маці – лекар-стаматолаг, бацька – сталяр.
У 1985 году скончыў СШ № 7 Кобрына. Паступіў і паспяхова скончыў Віцебскае МУ па спецыяльнасці зубны тэхнік. Быў накіраваны па размеркаванні ў зону, пацярпелую ад аварыі на ЧАЭС (Столін). У 1987-1989 гадах праходзіў тэрміновую службу ў СА на Далёкаўсходняй ваенннай акрузе. Па вяртанні ў родны Кобрын працаваў у стаматалагічнай паліклініцы.
З 1992 года ўзначальваў знешнеэканамічны аддзел Міжрэгіянальнага вытворча-камерцыйнага аб’яднання “АВІЯПРОМ”. З 1993 года працаваў генеральным дырэктарам вытворча-камерцыйнай фірмы ТАА “АМЕГА”. З 2001 года – генеральны дырэктар ІП “АМЕГА СЭРВІС” карпарацыі “Текстайл Амега Инк”. З 2005 года – дырэктар Замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага ўнітарнага прадпрыемства “Белгіхон Юнайтэд”. Эканаміст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Ўніверсітэт, факультэт: “Міжнародныя Эканамічныя адносіны”.
Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Хрысціянская дзелавая ініцыятыва”. Сябра Рады Еўрапейскай асацыяцыі “ЕВРОПАРТНЕРЫ” (Швейцарыя) і Сусветнай асацыяцыі падтрымкі прадпрымальніцтва “СВМС”. Удзельнік эканамічных форумаў у Швецыі, Галандыі, Італіі, Нямеччыны. Вольна валодае ангельскай мовай.
Ад моманту аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2005 годзе займае пасаду сустаршыні аргкамітэту.
Хрысціянін. Жанаты. Мае пяцёх дзяцей. Стала пражывае ў Кобрыне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)