Больш за палову беларусаў супраць абортаў
Амерыканскі Pew Research Center апублікаваў вынікі даследвання, праведзенага ў 34 краінах Еўропы, у тым ліку ў Беларусі.
Для мяне найбольш цікавым было стаўленне беларусаў да гэтак званых абортаў. Аказваецца, больш за палову – 54% беларусаў лічаць, што забойства дзяцей да нараджэння павінна быць забаронена ва ўсіх ці амаль усіх выпадках.
Тых, хто лічыць, што дзяцей можна легальна забіваць – 42%.
Здаецца, гэта трэнд апошніх гадоў, гэта ўплыў Царквы, якая бескампрамісна і выразна кажа, што чалавека нельга пазбаўляць жыцця.
Ці можна, аднак, спадзявацца, што беларускі прэзідэнт-папуліст ператворыць меркаванне большасці ў закон? Спадзявацца, думаю, не варта. Па-першае, мала хто гатовы рэальна змагацца за прыняццё забароны на аборты. Па-другое, голас меншай паловы, якая за права забіваць, будзе гучаць больш моцна, і медыі будуць ім даваць слова часцей, бо сярод журналістаў надта шмат прыхільнікаў права на забойства.
Але цешыць тое, што гэтыя 54%, верагодна, ніколі не стануць забіваць сваіх дзяцей, і сваім родным і знаёмым не будуць раіць гэта. І ёсць надзея, што ў іншай палітычнай сітуацыі, калі нейкім цудам на дэмакратычных выбарах БХД возьме большасць, аборты будуць забароненыя.
А што нашы вядомыя феміністкі? А яны ў блогах ужо нападаюць на пралайфераў. Людзі, якія лічаць, што дзіця нельга ўдарыць па мяккім месцы – абараняюць права забіваць дзяцей да нейкага моманту жыцця.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)