Бонсцікаў трэба чым хутчэй выкінуць у сметніцу
Я напісаў у фэйсбуку пост з заклікам байкатаваць “Еўраопт” на той перыяд, пакуль у сетцы крамаў будуць раздаваць цацкі з выявамі міфічных істотаў, якія ў беларускім фальклоры асацыяваліся з дэманічнымі сіламі. Многія, нават хрысціяне, мяне не зразумелі, таму мушу ўдакладніць некалькі рэчаў.
Я не буду казаць нічога пра духоўную небяспеку гульняў з выявамі чарцей. Я даўно засвоіў, што ад усяго, што звязана з нячыстай сілай, лепш трымацца далёка, не звязвацца, не трымаць у хаце нічога, што мае дачыненне да дэманічных сілаў і справаў – і сам гэтага трымаюся. Калі чалавек пры хросце выракаецца Сатаны – то найдалей нават і з пластыкавымі чорцікамі гуляцца не павінен. Аднак разважаць пра духоўны аспект гэтага пытання пакіну святарам, асабліва тым, хто ў сваім служэнні займаецца экзарцызмам і малітвай вызвалення.
Таму буду казаць пра культуралагічны аспект. Тыя істоты, якіх Еўраопт зрабіў забаўкамі для дзяцей – гэта істоты, якіх беларусы атаясамлівалі з дэманічнымі сіламі, лічылі, што яны нясуць зло, стараліся пазбягаць. Пачытайце, калі не верыце, “Шляхціца Завальню”.
Не думаю, што называнне добрым таго, што ў традыцыі нашага народа заўсёды лічылася злым – гэта падтрыманне беларускай традыцыі. Наадварот, гэта адмова ад традыцыі, паварот яе дагары нагамі.
Калі быць паслядоўным у захаванні беларускай традыцыі – то гэтых бонсцікаў трэба чым хутчэй выкінуць у сметніцу. Мы, беларусы – нацыя з хрысціянскімі каранямі. Нашая традыцыйная культура натхнёная і прасякнутая хрысціянскай верай і мараллю. Прыязнае стаўленне да зла і дэманаў – чужое для нашай культуры.
А ёсць тут яшчэ і педадагічны аспект. Нельга малых дзяцей вучыць, што і Ісус у яслях – мілы і добры, і што чорт з балота таксама добры, смешны і вясёлы. Не ўкладзецца ў дзіцячай галаве такая канструкцыя: у жыцці дэманы злыя, але гэтыя цацкі дэманаў – гэта проста гульня, тут яны прадстаўленыя добрыя – але ў сапраўднасці яны злыя. Калі дзеці навучацца гуляцца з пластыкавымі выявамі дэманаў – то стануць думаць, што і сапраўдныя дэманы такія ж смешныя і бяскрыўдныя. А гэта ўжо рэальная небяспека.
Ёсць тут і светапоглядны аспект. Прадстаўленне істотаў, якія асацыяваліся са злом і Сатаной, добрымі і смешнымі – гэта размыванне мяжы паміж злым і добрым, паміж Богам і Д’яблам, паміж Небам і пеклам. А свядомасць існавання гэтай мяжы – гэта адна з галоўных рэчаў у хрысціянскім светпоглядзе, у еўрапейскай і беларускай культуры. А без разумення гэтай мяжы, без цвёрдага разумення таго, што паміж Богам і Д’яблам няма нічога супольнага – чалавек можа зрабіць самую трагічную, драматычную памылку свайго жыцця.
Такім чынам, новыя бонсцікі ад Еўраопта – зусім не такая бяскрыўдная рэч, як здаецца. Гэтым тэндэнцыям на культурным, светапоглядным полі трэба супрацьстаяць. І калі большасць з нас стараецца супрацівіцца прапагандзе СССР і расейскага імперыялізму – гэтаксама, і яшчэ больш настойліва, мусім супрацьстаяць рэкламе і прапагандзе дэманічнага свету.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)