Бяз зброі

2014-11-11 16.43.35

Бяз зброі.
Сёння мы выйшлі на плошчы. Бяз зброі.
Можа, некаму і заплацілі.
Ды мы – за так.
Проста надакучыла вашая ідэалогія,
Бясконцыя вызваленні і войны.
Нам жа – хочацца жыць.

…Мы не з апазіцый.
Але пад бел-чырвона-белым.
Проста ён прыгажэйшы.
Ён – наш,
Родны і праўдзівы.
А не з агульнага савецкага мінулага.

…Мы ведаем гімн, мы яго спяваем,
Ды “Паланэз” і “Пагоня” –
Ад іх шчыміць сэрца,
Абуджаецца гонар,
А вочы ажываюць слязьмі.

…Бяз зброі.
Выйшлі на плошчы.
Але і за маўчанне сёння арышт.
Правільна. Бо маўчанне – зло.
Са згодны маўклівых – усе трагедыі.

26 чэрвеня 2014.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

10 снежня 2015 | Блогі |



Блогі