Былі рэчы

IMG_896212Былі рэчы, якія мяне забівалі раней,

Недарэчна ламалі жыццёвы рэй.

І яны прыносілі толькі страх,

І на шчасце маё рабілі замах.

Як чорныя здані, як груганы,

Іх цёмныя крылы азмрочвалі дні…

Але новая радасць у сэрцы жыве,

Ад болю і суму затуляе мяне.

Я смяюся ў вочы любому злу,

Хай яно, як хоча, я перамагу.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

29 кастрычніка 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі