Чаму трэба падтрымаць Крыніцу
Дарагія сябры (найперш, хрысціяне)! Пост пра “Крыніцу.інфо”. Браты і сёстры!
Адзіны ў Беларусі міжканфесійны хрысціянскі інфармацыйны партал рэальна можа спыніць сваё існаванне. Паверце, тут збор сродкаў ідзе не на харошыя заробкі харошым людзям – а на тое, каб маладыя сем’і журналістаў “Крыніцы” не адрывалі ад сваіх дзіцячых бюджэтаў апошнія капейкі, каб аплаціць парталу хостынг, тэлефоны і нэт.
Дапамогі на “Крыніцу” не даюць – бачыце, надта хрысціянская. А многія дарослыя дзядзі, цёці, вернікі, святары, епіскапы чытаюць “Крыніцу.інфо”, многія СМІ перапошчваюць, многія цэрквы радуюцца, што пра іх напісалі – “Крыніца” насамрэч важная.
Плюс да таго – 21 кастрычніка, праз месяц – 100 гадоў легендарнай “Крыніцы”. Думаю, святары, якія засноўвалі “Крыніцу”, сядзелі за яе ў турме, плацілі штрафы і гэтак жа шукалі капейкі, каб выдаць і разаслаць, зараз глядзяць на нас з нябёсаў.
Прашу Вашай падтрымкі для “Крыніцы.інфо”, браты і сёстры! https://www.talaka.org/projects/2200/overview
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Павал Севярынец
Павел Севярынец, нарадзіўся 30.12.1976. Беларускі пісьменнік, публіцыст, у 1997-2004 гг заснавальнік і лідэр “Маладога Фронту”, з 2004 г і дагэтуль – сустаршыня партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя. Больш як 5 гадоў адбыў у зняволенні паводле палітычных прысудаў. Аўтар кнігаў: “Ды-джэй Адраджэння”, ” Пакаленне Маладога Фронту”, ” Люблю Беларусь”, “Брату”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2006), прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”(2008). Жанаты. Праваслаўны хрысціянін.
Фраза, якую не можа чуць: ” Ай, няхай, і так сыдзе”.
Любімая цытата: ” Няхай не сумняваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце” – кажа Ісус. ( Евангелле паводле Яна, 14:1) – верш з Бібліі, пасля якога пакаяўся і прыняў Хрыста.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)