Чатыры вежы, або чаму ў сённяшнім свеце складана размаўляць пра Бога
Калі пачынаецца нейкая дыскусія пра Біблію, веру ў Бога, хрысціянства, кідаецца ў вочы, што нібыта гэта размова двух глухіх людзей, кожны з якіх ужывае свае лозунгі і аргументы і не чуе суразмоўцу. Я, вядома, кажу пра нармальную дыскусію з нармальнымі людзьмі, а не пра хамства і неадэкватнасць.
Паспрабаваў апісаць чатыры вежы, чатыры цвярдыні, якія перашкаджаюць размове пра Бога і Божы закон ісці ў канструктыўным рэчышчы.
1. У цэнтры ўсяго — чалавек.
Сёння цэнтральную пазіцыю ва ўсякіх разважаннях займае чалавек, яго свабода, яго самарэалізацыя, яго дабрабыт. Чалавек сваім розумам вызначае, што правільна, а што няправільна, што добра, а што кепска. Рэлігія і маральныя нормы разглядаюцца як вынік чалавечых рашэнняў, і нават Бог ацэньваецца, наколькі Ён і Яго паводзіны адпаведныя ўяўленням таго ці іншага чалавека.
2. Бог – гэта сродак, а не мэта.
На працягу стагоддзяў хрысціянства на пытанне, дзеля чаго жыве чалавек, давала адказ: “Дзеля таго, каб ён славіў Бога, а пасля вечна жыў з Богам”. Сёння такі адказ нікога не задаволіць. Бог сёння патрэбны для таго, каб чалавеку было добра. Старое выслоўе “Як трывога, дык да Бога” набыло рысы ўсеагульнага багаслоўя.
3. Чалавек па прыродзе добры.
Большасць людзей сёння ўпэўненыя, што чалавек па сваёй прыродзе добры. Зло ў гэтым свеце тлумачыцца кепскім выхаваннем, а не прыроджанай схільнасцю чалавека да зла. Усё неабходнае для правільнага развіцця чалавека ёсць у ім самім, і таму важна дазволіць чалавеку раскрыць свой патэнцыял. Адзінае, што часта гэтаму перашкаджаюць бацькі, грамадства, умовы жыцця і г.д. Менавіта таму сёння так папулярныя ідэі правільнага выхавання, бо менавіта ў ім бачыцца адзіная магчымасць для шчасця чалавека і грамадства.
4. Праблема ў Богу, а не ў чалавеку.
Калі адбываецца нейкае прыродная ці антрапагенная катастрофа, асноўнае пытанне: “Дзе Бог, чаму Ён не ўмяшаўся?” 300 гадоў таму большасць успрымала падобныя падзеі як пакаранне за грахі людзей, сёння большасць глядзіць на гэта як на праяву або Божай неміласэрнасці, або Божага бяссілля. Вельмі часта людзі патрабуюць, каб Бог прадставіў доказы, што Ён ёсць, што Ён стварыў гэты свет, што Ён добры, цалкам ігнаруючы, што гэтыя доказы нябачныя з прычыны заслепленасці чалавека, які не можа, а найчасцей і не хоча бачыць.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)