Чуццё венгерскай аператаркі

махсенВенгерская аператарка Петра Ласла дала падс..чнік двум сірыйскім хлопчыкам і падставіла ножку сталаму сірыйскаму “бежанцу”. Настукаў на яе нямецкі калега Штэфан Рыхтэр. Жаласлівыя еўрапейцы абураліся і ледзь не лілі слёзы.

Выявілася, што адзін з пакрыўджаных хлопчыкаў – Саід – сын пакрыўджанага  Асамы Абдулы Масхена, які быў футбольным трэнерам у сваёй краіне. Бацькамі хлопчыка заапекавалася футбольная акадэмія CENAFE, а слаўны і непараўнальны Хрысціян Раналду выйшаў на стадыён разам з Саідам на стадыён. На знак салідарнасці. Расчуленая публіка на стадыёне, ля экранаў тэлевізараў і ля манітораў зноў ледзь не ліла слёзы.

Тое, што журналістка дала падс..чнік і падставіла ножку, набыло розгалас. Яе звольнілі з працы. Набыў розгалас і ўчынак Раналду. І добра, што рэха пайшло па свеце. Дзякуючы розгаласу яшчэ раз пацвердзілася папярэджанне, што еўрапейцам не трэба быць чуллівымі, а трэба быць пільнымі.

Што цяпер будзе рабіць футбольная акадэмія з Масхенам, што цяпер скажа Раналду паліттэхнолагам, якія, пэўна ж, падвучылі яго выйсці з хлопчыкам Саідам на стадыён?

Справа ў тым, што дзякуючы розгаласу высветлілася: Саідаў тата быў байцом Аль-Каеды, яе сірыйскай філіі “Джэебхат ан-Нусра”. Баевіком, які ваяваў з курдамі. Відаць, скарыстаўшыся з заварушкі, вырашыў з Сірыі зліняць і перайсці з усёй сям’ёй на еўрапейскую сацыялку. Еўропа, яна гасцінная, гуманная. Мы яшчэ пачуем, які гвалт уздымецца ў Еўропе, калі тату Масхена паспрабуюць адправіць назад у Сірыю, дзе яго  за “подзвігі” можа чакаць секір-башка.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

сідарэвіч

Беларускі гісторык, палітолаг, філосаф. Адзін з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі. Старшыня БСДП у 2010-2011 гадах.

25 верасня 2015 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі