Чытайма Біблію і беларускую літаратуру – і ніякі вірус нам не страшны!
Дарагая Вікторыя! Мне захацелася пашукаць адказы на твае пытанні, пастаўленыя ў тваёй публікацыі на Крыніцы. Давяраць Богу, ісці ў касцёл ці ў іншае грамадскае месца, ці не ісці?
Для ўсіх людзей і асабліва для журналістаў, якія прывыклі пастаянна кантактаваць і сустракацца з людзьмі, – гэта цяжкае выпрабаванне: абмяжоўваць сустрэчы, не ўдзельнічаць у мерапрыемствах, не хадзіць на літаратурныя вечарыны і імпрэзы і г.д. Але яшчэ горш – сядзець сам-насам са сваімі думкамі, засцярогамі. Мне падаецца, што для нас, хрысціянаў важна зараз захоўваць бадзёры, пераможны дух, не дазваляць, каб у нашых сэрцах пасяляўся страх. Шмат разоў сказана ў Евангеллі: Ня бойцеся! Бог даў нем не духа бояззі, а веры і любові.
Вернікі разважаюць над тым, якімі словамі з Бібліі мы павінны кіравацца: Словамі Хрыста, які абяцаў што Яго вучні будуць ускладаць рукі на хворых і ацаляць іх, і калі нешта атрутнае вып’юць, не зашкодзіць ім (Мк.16.18) Альбо кіравацца словамі: “хто бачыць ліха – хаваецца”. Ці “не спакушай Госпада Бога твайго”, ці як кажуць у народзе “ беражонага Бог беражэ”?
У кнізе Прыпавесцяў сказана: “Дух человека переносит немощи его, а поражённый дух – кто может укрепить его?” (Притчи 18,15).
У іншым месцы Бібліі вельмі канкрэтна гаворыцца пра шанаванне працы лекараў, якім Госпад даў такія веды і таленты, каб змагацца з хваробамі. 150-200 гадоў развіцця сучаснай медыцыны: поспехі у даследваннях мікрабіёлагаў, вірусолагаў, эпідэміёлагаў, – гэта дадзеныя Госпадам чалавецтву веды. Альбо можна сказаць, што гэта веды, здабытыя чалавецтвам у напружаным навуковым пошуку яго лепшых асамаахвярных сыноў і дачок, якія прысвяцілі цэлыя жыцці даследванням. Госпад даў чалавеку самому зрабіць шмат адкрыццяў і выкарыстаць свой розум, каб людзі прымянялі свае інтэлектуальныя здольнасці і на ўсе пытанні самі знаходзіді адказ. І медыкі знайшлі шмат такіх адказаў, хаця гэтыя адказы не заўсёды падцвяржаюцца на 100%. Зараз лёс чалавецтва у значнай ступені – у руках медыкаў, якія рызыкуюць сваімі жыццямі дзеля нас усіх і просяць нас абмежаваць кантакты, падарожжы. Таму вельмі слушна слухацца іх парадаў. Самае простае выкананне патрабаванняў: 1.5 метра сацыяльнай дыстанцыі, мыццё рук, апрацоўка іх дэзрастворам, пазбяганне натоўпу людзей, нашэнне маскі – дапамогуць у значнай ступені засцерагчыся.
Почитай врача честью по надобности в нем, ибо Господь создал его,
и от Вышнего – врачевание, и от царя получает он дар.
Знание врача возвысит его голову, и между вельможами он будет в почете.
Господь создал из земли врачевства, и благоразумный человек не будет пренебрегать ими.
Не от дерева ли вода сделалась сладкою, чтобы познана была сила Его?
Для того Он и дал людям знание, чтобы прославляли Его в чудных делах Его:
ими он врачует человека и уничтожает болезнь его.
Приготовляющий лекарства делает из них смесь, и занятия его не оканчиваются, и чрез него бывает благо на лице земли.
Сын мой! в болезни твоей не будь небрежен, но молись Господу, и Он исцелит тебя.
Оставь греховную жизнь и исправь руки твои, и от всякого греха очисти сердце.
Вознеси благоухание и из семидала памятную жертву и сделай приношение тучное, как бы уже умирающий;
и дай место врачу, ибо и его создал Господь, и да не удаляется он от тебя, ибо он нужен.
В иное время и в их руках бывает успех;
ибо и они молятся Господу, чтобы Он помог им подать больному облегчение и исцеление к продолжению жизни.
Но кто согрешает пред Сотворившим его, да впадет в руки врача! (Сирах, 38)
Біблія неаднаразова паказвае сувязь хваробы з грахом. З чаго можна зрабіць выснову, што людзі павінны задумацца над сваімі паводзінамі, не грашыць, ачысціць сэрцы і душы ад грахоў, хаты – ад смецця. ( “З хатаў і душ нашых вымяцем смецце” – Рыгор Барадулін). Праз ачышчэнне людзей ад грахоў, яны ачысцяцца і ад хваробы. І эпідэмія пойдзе на спад.
Таму пайсці ў храм у будзёны дзень, калі там няшмат людзей, можа быць, нават і трэба! Таму што ў храме чалавек адчувае патрэбу ў ачышчэнні ад граху і атрымлівае асвячальную Божую ласку на ачышчэнне і прасвятленне душы, і імпульс, каб змыць з сябе ўсялякі бруд, быць светлым і чыстым, і служыць Богу і людзям!
Кіраўніцтва Каталіцкага касцёла выказала рэкамендацыю старым і хворым людзям устрымацца ад наведвання набажэнстваў, даючы ім такі дазвол. Старыя засталіся дома, а маладыя прысутнічалі на набажэнствах. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў датрымлівацца пастановаў медыкаў і свецкіх уладаў.
З іншага боку, вернікі і ўсе людзі павінны працаваць над умацаваннем свайго духу, каб у ім не пасяліўся страх і разгубленасць. А наш беларускі дух вельмі ўмацоўваюць творы нашых пісьменнікаў і паэтаў, асабліва хрысціянскіх: Рыгора Барадуліна, Ларысы Геніюш, Вінцука Адважнага, Мар’яна Дуксы і іншых. Важна ўся наша беларуская літаратура, якая сведчыць пра моц і непераможнасць беларускага духу. Гэта творы Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа, Янкі Купалы, і больш сучаных пісьменнікаў: Васіля Быкава, Алеся Савіцкага, Генрыха Далідовіча, Уладзіміра Арлова. Так што, чытайма Біблію і беларускую літаратуру, і будзем моцнымі духам, і ніякі вірус нам не страшны!
Па ўваскрасенні Хрыстос сказаў сваім вучням: “Спакой мой даю вам!” Ісус дае нам свой супакой у сэрцы, калі мы молімся. Не будзем ведаць страху, будзем жыць у супакоі Хрыста!
Калі скончыцца эпідэмія, будзем зноў збірацца з хрысціянскімі журналістамі і блогерамі ў нашай супольнасці!
З любоўю, Эла Дзвінская
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Эла Дзвінская
Журналістка
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)