Дараванне
Каб не Ты, мой Бог,
Я б танула ў мітусні,
Як няспынны бег
Праходзілі б мае дні.
Але Ты сказаў:
“Я даю табе Свой спакой,” –
Ад усіх вятроў
Захінуў магутнай рукой.
Ты мне даў Свой мір,
Падарыў навечна шалом.
І шыкоўны пір
Накрыў пад Сваім крылом…
Без Цябе, Бог,
Жыццё – бы дрэнны сцэнар,
І пусты парог
Адкрыты адно для хмар.
Але Ты прыйшоў
І першым мяне палюбіў.
Ты мяне знайшоў,
Апраўдаў, амыў, абяліў.
Ты сказаў: “Было,
Здраду Я дараваў Пятру,
І табе, дзяўчо,
Адпускаю тваю віну”.
Прабачэння шлях –
Тое, што нам здабыў Хрыстос.
Бог даруе за так,
Бо для гэтага Ён уваскрос.
23 чэрвеня 2015.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Ніна Лістота
Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)